3 траўня 2024, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Бердымухамедаў заклалі «туркменскую выспу» ў Менску

22
Лукашэнка і Бердымухамедаў заклалі «туркменскую выспу» ў Менску

Кіраўнікі Беларусі і Туркменістана напісалі пасланне нашчадкам.

Памятную капсулу з дакументам заклалі ў падмурак комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі, паведамляе Regnum.

На цырымонію закладкі была дастаўленая група маладых людзей ва ўсходняй вопратцы, якая, як і ў дзень прылёту туркменскага кіраўніка, зладзіла песні і танцы. Лукашэнка і Бердымухамедаў закінулі капсулу з пасланнем нашчадкам у сімвалічны катлаван будучай будоўлі, побач з якім былі разасланыя дываны і разбіты шацёр у традыцыях азіяцкіх качэўнікаў.

Выступаючы перад спецкантынгентам слухачоў, Лукашэнка зачытаў даклад, у якім адзначыў перспектыўнасць пашырэння і паглыблення сувязяў постсавецкіх краін. Ён адзначыў: «Я ведаю даўно прэзідэнта, ягоныя пастановы аб будаўніцтве гэтага фундаментальнага комплексу ў Менску - гэта канчатковая пастанова, гэта давер нашай дзяржаве і давер нашым стасункам».

«З моманту ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў нашы краіны значна ўмацавалі сувязі, сталі стратэгічнымі партнёрамі. Нас звязваюць узаемныя эканамічныя інтарэсы, агульнасць падыходаў у многіх пытаннях замежнай і ўнутранай палітыкі, дружалюбныя стасункі паміж нашымі працавітымі народамі. Склалася практыка рэгулярных сустрэч на вышэйшым узроўні, наладжаныя ўстойлівыя кантакты на ўзроўні ўрадаў, міністэрстваў і прадпрыемстваў, - адзначыў Лукашэнка ў тэксце свайго дакладу. - Нашмат узрос аб'ём узаемнага гандлю: за апошнюю пяцігодку - у 4,5 разы».

Раней, 8 кастрычніка, у новай менскай рэзідэнцыі дыктатара, выкананай ў азіяцкім стылі, Лукашэнка і Бердымухамедаў абмеркавалі магчымасць рэалізацыі праекту, вядомага таксама як «туркменская выспа» у Менску. Гэтая ідэя абмяркоўвалася раней: 5 лістапада 2013 у Ашхабадзе адбыліся перамовы Лукашэнкі з Бердымухамедавым, падчас якіх Лукашэнка прапанаваў стварыць у Беларусі «туркменскую выспу» з інтэрнатамі для туркменскай моладзі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках