3 траўня 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Крэмль будзе зрываць выбары ў Раду

34
Андрэй Іларыёнаў: Крэмль будзе зрываць выбары ў Раду

Калі прарасейскія сілы не патрапяць у Раду, Пуцін паспрабуе сарваць выбары.

Аб гэтым сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю выданню gordonua.com былы дарадца Уладзіміра Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

«Я думаю, самым непрыемным будзе для Пуціна варыянт, калі ў выніку парламенцкіх выбараў у Вярхоўную Раду не пройдуць палітычныя сілы, якія маглі б выказваць ягоны пункт гледжання або якія знаходзіліся б пад ягоным дастатковым кантролем або дастатковым кіраваннем. Вось гэта было б для яго вельмі сумна. І, калі раптам апытанні грамадскай думкі пакажуць, што шанцы на фарміраванне значнай часткі такіх сілаў у Вярхоўнай Радзе невысокія, магчымая дэстабілізацыя да выбараў з тым, каб іх сарваць.

Калі ж высветліцца, што ёсць шанец на з'яўленне ў Вярхоўнай Радзе дастатковай колькасці палітычных сілаў, якія затым змогуць дэстабілізаваць Украіну знутры з пазіцыі дэпутатаў, з парламенцкіх крэслаў і з пазіцый кіраўнікоў камітэтаў, тады гэта фізічнае ўздзеянне на Украіну можа быць адкладзенае да завяршэння выбараў. І яно будзе залежаць ад таго, наколькі эфектыўнымі і ўплывовымі гэтыя пракрамлёўскія сілы могуць апынуцца ў новай сістэме дзяржаўнай улады Украіны», - сказаў Іларыёнаў.

На ягоную думку, далейшыя крокі будуць залежаць ад таго, якія пазіцыі гэтыя сілы змогуць заняць у парламенце і наколькі яны будуць эфектыўнымі. «Кожны раз у Маскву не наездзішся, як гэта адбылося з некаторымі дэпутатамі Вярхоўнай Рады, таму павінны быць устаноўленыя больш эфектыўныя каналы. Яны і так існуюць, але яны павінны ажыццяўляцца больш эфектыўным чынам. Пасля таго, як наступіла часовае частковае нават не зацішша, а некаторае запаволенне тэмпаў баявых дзеянняў, у Пуціна з'яўляецца магчымасць дасягаць тых мэтаў, якія былі пастаўлены і па-ранейшаму захоўваюцца, іншымі, больш эфектыўнымі метадамі. Для гэтага неабавязкова захопліваць будынкі і падрываць аб'екты, але, дзейнічаючы з парламента, з Кіева, можна дамагацца не меншага, а можа, нават і большага эфекту», - паведаміў эксперт.

Іларыёнаў мяркуе, што першым кандыдатам на дэстабілізацыю стане Харкаў і Харкаўская вобласць.

«Мы ўсе назіралі за тым, як гэта адбывалася ў Крыме, у Данецкай і Луганскай абласцях. Мне здаецца, ідзе спаборніцтва ў трапнасці наступаў у некалькіх франтах. З аднаго боку, відавочна, будуць нейкія масавыя дзеянні ў самым Харкаве, гэта раз. Па-другое, не выключаю, што магчымыя тэрарыстычныя акты, уключаючы напады і забойствы тых ці іншых людзей. Трэцяе - катастрофы або аварыі на інфраструктурных аб'ектах, пашкоджанні трубаправодаў, ліній электраперадач, выбухі на воданапорных станцыях, парушэнні тэлефоннай сувязі, пашкоджанне мастоў, атручэнне шляхоў водазабеспячэння. І адначасова з гэтым актывізацыя дыверсійных груп. Мне здаецца, гэта павінны быць дыверсійныя групы нефрантавога наступлення, для гэтага, з майго пункту гледжання, сіл у сепаратыстаў недастаткова. Але з'яўленне на тэрыторыі Харкаўскай вобласці дыверсійных груп, якія могуць займацца рознымі падрыўнымі дзеяннямі, цалкам верагоднае. На першы погляд, спалучэнне гэтых чатырох тыпаў дзеянняў варта чакаць перш за ўсё», - заявіў ён.

Увасабленне такога сцэнару ў жыццё залежыць ад таго, як Пуцін будзе разглядаць працэс падрыхтоўкі да выбараў, перадвыбарчую кампанію і вынікі выбараў, мяркуе Іларыёнаў.

«У нас ёсць толькі ўскоснае ўяўленне пра тое, якія вынікі выбараў для Пуціна будуць уважацца за ўдалыя, а якія за няўдалыя. У якой ступені яны супадуць з ягонымі чаканнямі. Таму цяпер я не магу сказаць, ці будзе гэта да выбараў або пасля іх. Магчыма, я не выключаю таго, што перадвыбарчая кампанія ідзе для яго ўдала і ў яго будзе дастаткова сіл, якія будуць прытрымлівацца інструкцыям і будуць дастаткова эфектыўныя для ўнутранай дэстабілізацыі Украіны і тады ён будзе ажыццяўляць гэтыя дзеянні тады, калі гэтыя сілы будуць дастаткова эфектыўнымі, з тым, каб каардынаваць дзеянні ў Кіеве з дзеяннямі ў тых ці іншых рэгіёнах Украіны. Пра гэта ў нас пакуль недастаткова інфармацыі», - падсумаваў эксперт.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках