2 траўня 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Лукас выдаткуе мільярд даляраў на музей

1
Джордж Лукас выдаткуе мільярд даляраў на музей

Будучы музей «наратыўнага мастацтва» Джорджа Лукаса ў Чыкага прысвецяць не толькі «Зорным войнам» і кінематографу.

У ім выставяць карціны вядомых амерыканскіх мастакоў, ілюстрацыі да дзіцячых кніг, падборкі пінап-паштовак, коміксы. Апісанне канцэпцыі з'явілася на нядаўна адкрытым афіцыйным сайце музея, піша Lenta.ru.

Даючы вызначэнне «наратыўнага мастацтва», арганізатары цытуюць вядомага амерыканскага мастака Нормана Раквела: «Калі вы можаце распавесці з дапамогай малюнка гісторыю і калі дастаткова вялікай колькасці людзей падабаецца ваша праца, то гэта мастацтва».

Як вынікае з апісання, апублікаванага на сайце, адукацыйныя праграмы стануць важнай часткай дзейнасці музея. Напрыклад, наведвальнікам прапануюць не толькі паглядзець найлепшыя фільмы мінулага, але і паслухаць лекцыі вядомых рэжысёраў і кінасцэнарыстаў, даведацца больш аб рабоце касцюмераў і спецыялістаў па рэквізітах, узяць удзел у розных майстар-класах.

Аснову музейнага фонду складаюць прадметы з асабістай калекцыі рэжысёра Джорджа Лукаса. Гэта не толькі строі і рэквізіт са здымак «Зорных войнаў», але і працы Нормана Раквела, Максфілда Пэрыша і іншых знакамітых амерыканскіх мастакоў і ілюстратараў. Усяго ў калекцыі звыш 500 тысяч экспанатаў.

Мяркуецца, што будаўніцтва будзе каштаваць Джорджу Лукасу ад 700 мільёнаў да мільярда даляраў.

Першапачаткова Лукас хацеў адкрыць музей у Cан-Францыска, у парку-запаведніку па суседстве са знакамітым мостам «Залатыя вароты» і Каліфарнійскай акадэміяй навук, але атрымаў адмову ад адміністрацыі парку. Гэта матывавала яго разгледзець іншыя варыянты - Лос-Анджэлес і Чыкага, хоць менавіта ў Сан-Францыска размяшчаецца студыя Lucasfilm. У чэрвені гэтага года стала вядома, што выбар зроблены на карысць Чыкага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках