3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект «Наваросіі» закрыты, авантура Пуціна зазнала крах

82
Праект «Наваросіі» закрыты, авантура Пуціна зазнала крах

Можна падвесці вынікі.

«Праект «Наваросіі» закрыты, - піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў. - Пуцін даручыў вярнуць 17,6 тысяч вайскоўцаў у месцы іх сталай дыслакацыі. Можна перадыхнуць і падвесці некаторыя вынікі. Яны жудасныя. Ніводная з мэтаў, пазначаных Пуціным не дасягнутая».

Палітык пералічвае вынікі вайны ў Данбасе для прэзідэнта Расеі:

«Хацеў прывязаць Украіну да Расеі, дамагчыся яе ўваходжання ў МС. Атрымаў роўна адваротнае, Украіна абрала еўрапейскі вектар і ніколі не вернецца ў арбіту пуцінскага ўплыву.

Хацеў дамагчыся нейтралітэту Украіны, захаваць яе пазаблокавы статус. Поўны крах. Цяпер ужо зразумела, што Украіна шчыльна і надоўга звязаная з NATO. Праходзяць супольныя вучэнні Украіна-NATO, наладжваецца вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Альянсам.

Хацеў павагі з боку ўкраінскага народа. Атрымаў ворага на доўгія гады і Пуцін-х...ло.

Хацеў «Наваросіі» ад Данецка да Адэсы. Атрымаў меншую частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Хацеў калідор у Крым праз Марыупаль. Атрымаў адпор і акопы, якія рылі расейскія людзі ў Марыупалі, каб не прапусціць акупанта.

Хацеў, каб як у Крыме, без адзінага стрэлу, атрымаў 4000 забітых з таго і іншага боку.

Хацеў, каб эканоміка Расеі не пацярпела. Атрымаў уцёкі капіталу больш за 100 млрд даляраў, 40 рублёў за даляр (дэвальвацыя больш за 20%) і двухзначную інфляцыю на прадукты. А таксама поўны застой у эканоміцы без інвестыцый і інавацый.

Хацеў падтрымкі з боку імперцаў і нацыяналістаў (накшталт Гіркіна і Спутніка і Пагрома) - атрымаў крайняе з іх боку раздражненне і тытул здрадніка».

Барыс Нямцоў падкрэсліў, што больш зарабіў на вайне ва Украіне беларускі дыктатар, а Пуцін стаў выгнанцам.

«Хацеў застацца прызнаным у сусветнай палітыцы, - піша ён. - Стаў выгнанцам. З «Васьмёркі» выгналі, нікуды не запрашаюць, уся братва пад санкцыямі, ніхто, акрамя Лукі і Назарбаева мець стасункі не хоча. Ды і тыя падтрымліваюць адзінства Украіны і патрабуюць грошай. Асабліва атрымаў поспех Аляксандр Рыгоравіч - атрымаў 3,5 млрд даляраў у год з расейскага бюджэту і паведаміў пры гэтым, што Расею, трэба падзяліць паміж Манголіяй і Казахстанам.

Адзінае што хацеў і атрымаў, дык гэта высокі рэйтынг, заснаваны на імперскай істэрыцы і цынічнай хлусні агітпрапа. Але гэта не надоўга. Хутка народ зразумее, што кошты выраслі, а даходы не. Перакладваць усё на Абаму доўга не атрымаецца.

Вось так ён усіх перамог... У першую чаргу, Расею».

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках