3 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі фанат: Нашых вывезлі пад Гомель і адлупцавалі

46
Украінскі фанат: Нашых вывезлі пад Гомель і адлупцавалі

Новыя падрабязнасці затрымання ўкраінцаў пасля матчу ў Барысаве.

Прадстаўнік ультрас «Дынама-Кіеў» Віталь распавёў Football.ua аб тым, як і за што затрымлівалі фанатаў у Беларусі.

- СМІ паведамляюць, што ўсіх затрыманых беларуская міліцыя адпусціла...

- Быццам, так і ёсць. Прынамсі, наш консул яшчэ раз аб'ехаў усе Менскія РАУС і нікога з нашых там ужо не знайшоў .

- За што затрымалі на мяжы, пры ўездзе?

- Ну, не проста затрымалі, а некаторых нават не пусцілі далей. Прынамсі (журналіста) Аляксандра Зазулю праз стыкеры.

- Дарэчы, Аляксандр Зазуля напярэдадні выезду напісаў у сваім Facebook «вязем масу патрыятычных стыкераў»...

- Ну, вось праз іх і не пусцілі.

- А пасля гульні, якія прэтэнзіі да нашых былі?

- Афіцыйна - «за нецэнзурную лексіку». Хоць зразумела, што гэта ўсё... Да прыкладу, аднаго хлопца са Стрыя ўзялі быццам як за фаеры, хоць ён увесь час быў поруч са мной і фаераў у яго дакладна не было. Зразумела, што прычынай была тая атмасфера, якую мы стварылі на матчы: нашы пасылы, банеры...

- Перавышэнне службовых абавязкаў пры затрыманні прысутнічала?

- Частка нашых хлопцаў, шэсць чалавек якіх «бралі» ў Менску, потым перадалі ў Гомель, дзе мясцовая міліцыя таксама наважыла праявіць стараннасць і са словамі «Тут вам не сталіца, а калгас» вывезлі ў поле і адперылі. Прычым, там былі ў асноўным маладыя хлопцы, самы старэйшы - 22 гады. З іншага боку, з тымі хлопцамі (12 чалавек), якіх прымалі ў Барысаве, абыходзіліся ветліва.

- Якое ўражанне зрабілі беларускія фанаты?

- Выдатныя хлопцы! Дзякуй ім за прыём і дапамогу. Вельмі радыя, што ў такіх складаных варунках яны здольныя заставацца на рэдкасць адэкватнымі.

- Распытвалі пра сітуацыю ў нашай краіне, пра АТА, прынамсі?

- Бо, яны ў курсе. У іх у пашане нашы адэкватныя інтэрнэт-рэсурсы. Дарэчы, распавядалі, што калі падчас падзей на Майдане яны вывесілі на матчы банер «Слава Украіне», то іх таксама пасля матчу арыштоўвалі, накладвалі штрафы.

- Як развязалася сітуацыя?

- Шмат дапамагаў консул, які быў на судзе і потым вывозіў частку фанаў на сваім аўто, пасольства нашае паўдзельнічала. Але ў выніку ўсё развязалася, я так разумею, на вышэйшым узроўні.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках