2 траўня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе затрыманыя ў Барысаве ўкраінцы вызваленыя (Відэа)

19

Футбольныя фанаты ўжо прыбылі ва Украіну.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Яўген Перабыйніс паведаміў, што ўкраінскія заўзятары, затрыманыя ў чацвер пасля футбольнага матчу Беларусь-Украіна, ужо вызваленыя і прыбылі дадому, паведамляе 24tv.ua.

«У мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы МЗС Украіны прыняло вычарпальныя меры, у выніку якіх вызваленыя ўсе заўзятары, у тым ліку, восем балельшчыкаў, якія былі арыштаваныя на розныя тэрміны», - адзначыў Перабыйніс.

З ягоных слоў, усе заўзятары ўжо вярнуліся ва Украіну.

Нагадаем, 9 кастрычніка пасля матчу зборных Беларусі і Украіны былі затрыманыя дзясяткі заўзятараў - грамадзян Украіны. Аднак у суд даставілі толькі 15 украінцаў.

Пасля ўмяшання прэзідэнта Украіны суд адпусціў чатырох фанатаў, да гэтага восем былі арыштаваныя на розныя тэрміны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках