3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матч Беларусь-Славакія прададзена 2200 квіткоў

7
На матч Беларусь-Славакія прададзена 2200 квіткоў

Сёння адбудзецца матч кваліфікацыі Еўра-2016 паміж камандамі Беларусі і Славакіі.

На раніцу 12 кастрычніка, на гульню прададзена амаль 2200 квіткоў, піша «Трыбуна».

Матч адбудзецца сёння на «Барысаў-Арэне». Пачатак сустрэчы а 21.45. жывую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале «Беларусь 2».

Славакія ў дэбюце адбору набрала 6 балаў. Перш за ўсё дзякуючы балансу паміж атакай і абаронай. Абарону ўзначальвае дасведчаны Шкртэл, а наперадзе «мозг» каманды Марэк Хамшык ды іншыя гульцы здольныя стварыць праблемы кожнаму спаборніку.

У поспех гасцей вераць букмекеры - каэфіцыент на перамогу славакаў - 2.19. Нічыя ацэненая ў 3.21, прыкладна такі ж каэфіцыент - 3.3 - і на перамогу беларусаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках