3 траўня 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая бойка ля ГЦ у Маскве: затрыманыя 40 чалавек

4
Масавая бойка ля ГЦ у Маскве: затрыманыя 40 чалавек

Тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні ў выніку бойкі каля гандлёвага цэнтра на Усурыйскай вуліцы ў Маскве.

Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў нядзелю ў прэс-службе сталічнага ГУ МУС РФ. У МУС кажуць пра "раптоўна ўзніклыя" непрыязныя стасункі паміж дзвюма групамі грамадзян. СМІ сцвярджаюць, што сабраліся на "зборышча" ля ГЦ "Манга" збілі мінакоў, незадаволеных зборышчам. Распачатая справа паводле артыкулу "збіццё".

"Увечары ў суботу ў паліцыю паступіла паведамленне пра бойку каля гандлёвага цэнтра на вуліцы Усурыйская, на ўсходзе сталіцы. Паліцыянты, якія прыбылі на месца, ўстанавілі, што паміж дзвюма групамі грамадзян на глебе раптоўна ўзніклых непрыязных дачыненняў адбыўся канфлікт, што перарос у бойку", - паведамілі ва ўправе МУС.

Паводле звестак, двум пацярпелым дапамога была нададзеная на месцы, адзін чалавек з траўмамі быў шпіталізаваны.

"Удзельнікі канфлікту дастаўлены ў паліцыю, апытаныя і правераны ва ўліках на дачыненне да раней учыненых злачынстваў. Паводле факту прычынення цялесных пашкоджанняў грамадзянам распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам "збіццё", - адзначыў прадстаўнік ГУ МУС РФ Масквы.

Тэлеканал Life News сцвярджае, што затрыманыя былі 46 чалавек. Называе канал і імя затрыманага, які, як мяркуецца, збіў шпіталізаваных: паліцыя затрымала ўраджэнца Пакістану Ахмада Забайру Абдулу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках