3 траўня 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Litvintroll і Metsatöll выступяць у Менску 8 лістапада

1
Litvintroll і Metsatöll выступяць у Менску 8 лістапада

Канцэрт адбудзецца ў клубе Re:Public.

Пачатак - а 18:00. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары імпрэзы.

Кошт квіткоў: 200 000 (прома-кошт, першыя 100 квіткоў), 250 000 (астатнія папярэдне), 300 000 (VIP, месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак). У дзень канцэрта: 280 000 - танцпол, 350 000 - месца за столікам.

Усім, хто набыў квіток папярэдне, кампакт-дыск у дзень канцэрта ў падарунак.

Metsatöll - эстонскі фольк-метал-гурт. Назва калектыву - старажытнаэстонскі эўфемізм слова воўк. У шмат якіх песнях гурта выкарыстоўваюцца розныя нацыянальныя музычныя інструменты, а асноўная тэма тэкстаў песень - войны за незалежнасць XIII і XIV стагоддзяў.

Гурт часта выконвае кавэр-версіі народных эстонскіх песень, а таксама песні на вершы эстонскіх паэтаў

Litvintroll - фольк-метал-гурт з Беларусі, заснаваны вакалістам Андрэем Апановічам і ўдарнікам Сяргеем Тапчэўскім у 2005 годзе. Тэксты песень гурта складзеныя на беларускай, польскай і ангельскай мовах. У музыцы прасочваюцца як народныя матывы беларускай, літоўскай і польскай творчасці, так і асобны стыль ды вобраз гурта. Адрозна ад большасці беларускіх гуртоў фольк-жанру, Litvintroll мае даволі вялікі поспех не толькі ў межах сваёй радзімы, і паўстае перад публікай на канцэртах і фэстах у Польшчы, Украіне, Расеі, Эстоніі і Літве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках