18 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Нарвегіі выкрылі масавую працу расейскіх шпіёнаў

2
Спецслужбы Нарвегіі выкрылі масавую працу расейскіх шпіёнаў

Яны маглі рыхтаваць дыверсіі.

Нарвежская паліцэйская служба бяспекі (PST) раскрыла дзейнасць расейскай выведкі на захадзе краіны. Пра гэта распавёў кіраўнік PST у Заходняй Нарвегіі Таргілс Лутра ў інтэрв'ю NRK, апублікаваным 2 траўня.

З ягоных слоў, служба бяспекі мярекуе, што Расея можа рыхтаваць дыверсіі супраць аб'ектаў крытычнай інфраструктуры. Расейскія шпіёны перасоўваюцца па ўсім раёне, сказаў Лутра. Яны не абавязкова маюць расейскае грамадзянства, але могуць быць матываваныя дзейнічаць ад імя Расеі, напрыклад, грашыма ці пагрозамі. Кіраўнік PST не назваў колькасць выкрытых шпіёнаў.

На пытанне, чаму менавіта Нарвегія і Заходняя Нарвегія такія цікавыя для Расеі, Лутра адказаў, што там размешчана шмат замежных магутнасцей, праходзяць зборы і вучэнні, а таксама распрацоўваецца зброя, якую можна будзе выкарыстоўваць супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.

У гэтай акрузе размешчаная найбуйнейшая ў Паўночнай Еўропе вайскова-марская база Хакансверн, важныя нафтагазавыя аб'екты, электрастанцыі і іншыя аб'екты, звязаныя з электразабеспячэннем.

Лутра мяркуе, што, акрамя ўласнай выгады Расея хоча прычыніць шкоду рэпутацыі Нарвегіі ў стаўленні да яе хаўруснікаў. З яго слоў, расейцы паспрабуюць паказаць, што Нарвегія не кантралюе сітуацыю і не можа дапамагчы хаўруснікам.

Ён адзначыў, што расейская выведвальная дзейнасць на нарвежскай тэрыторыі ўзмацнілася пасля поўнамаштабнага нападу Расеі на Украіну ў лютым 2022 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках