4 траўня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага рэжысёра ў Расеі ўключылі ў спіс тэрарыстаў

1
Украінскага рэжысёра ў Расеі ўключылі ў спіс тэрарыстаў

У тым жа спісе апынуліся і іншыя затрыманыя ў Крыме ўкраінцы.

Расейская федэральная служба фінансавага маніторынгу ўключыла ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў затрыманых у Крыме ўкраінцаў, якія абвінавачваюцца ў «падрыхтоўцы тэрактаў» - Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанку, Аляксея Чырнія і Генадзя Афанасьева. «Пералік арганізацый і фізічных асоб, у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб іх датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці або тэрарызму» апублікаваны на сайце ведамства.

Сянцоў, як і трое іншых украінцаў, уключаны ў спіс Расфінманіторынга як «расейскія фізічныя асобы». Раней аб тым, што Сянцову без яго згоды прысвоілі расейскае грамадзянства, паведамляла ўкраінскі амбудсмэн Валерыя Лутковская, піша «Корреспондент».

Таксама ў гэтым спісе апынуўся Сяргей Цітарэнка - кубанскі актывіст, арыштаваны на абвінавачванне ў экстрэмізме.

На сёння ні абвінавачаныя ўкраінцы, ні кубанскі актывіст не прызнаныя вінаватымі ў тэрарызме альбо экстрэмізме, іх справы знаходзяцца на стадыі папярэдняга следства. Адзначым, сярод іншых уключаных у спіс прысутнічае 12-гадовае дзіця - Воранаў Мікіта з Свярдлоўскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках