4 траўня 2024, Субота, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кувейт і Саудаўская Аравія гатовыя абрынуць кошты нафты да $80

92
Кувейт і Саудаўская Аравія гатовыя абрынуць кошты нафты да $80

Кошт нафты знізіўся больш чым на $1 за барэль.

Саудаўская Аравія і Кувейт далі зразумець, што гатовыя мірыцца з нізкімі коштамі для ўтрымання долі рынку, паведамляе Reuters.

Ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $1,23 да $88,98 за барэль, раней у панядзелак зваліўшыся да $87,74 - мінімальнага ўзроўню са снежня 2010 года. Ф'ючэрсы на WTI знізіліся на $1,14 да $84,68 за барэль.

Саудаўская Аравія і Кувейт, якія ўваходзяць у АПЕК, не збіраюцца скарачаць здабычу і гатовыя мірыцца з нізкімі сусветнымі коштамі. Як паведамілі крыніцы выдання, прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі казалі ўдзельнікам рынку ў асабістых гутарках, што не пярэчаць супраць падзення коштаў да $80, калі гэта дапаможа краіне змагацца з канкурэнтамі, уключаючы ЗША, дзе імкліва расце здабыча сланцавай нафты.

Міністр нафтавай прамысловасці Кувейта Алі аль-Амаір сказаў дзяржаўнаму інфармагенцтву KUNA, што АПЕК наўрад ці скароціць здабычу нафты, таму што, на думку арганізацыі, гэта ўсё роўна не ўтрымае кошты. Са слоў міністра, кошты могуць спыніцца на адзнацы $76-77 за барэль, таму што гэта сабекошт здабычы ў ЗША і Расеі.

Нарада АПЕК адбудзецца 27 лістапада, і некаторыя яе ўдзельнікі прапануюць знізіць здабычу з цяперашніх 30 мільёнаў барэляў у дзень, каб сусветныя кошты вярнуліся да адзнакі $100 за барэль. Тым часам, найбуйнейшы вытворца АПЕК Саудаўская Аравія ў верасні падвысіла здабычу да 9,7 мільёна барэляў у дзень з 9,6 мільёна ў жніўні.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках