4 траўня 2024, Субота, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя планшэты Apple выпусцяць у трох колерах

Планшэты будуць супадаць палітраю колераў з iPhone 6.

Як заяўляюць дасведчаныя крыніцы, поўнапамерны планшэт Apple выпуску 2014 атрымае 8-мегапіксэльную камеру і 20-нанаметровы працэсар Apple A8. Апошні ўжо выкарыстоўваецца ў апошніх версіях iPhone. Пра гэта гаворыцца ў 46 выпуску відэаблога Данілы Куляша «Навіны Apple», паведамляе УНИАН.

Памер дысплея новага iPad Air застанецца такім жа, як і ў цяперашняй мадэлі - 9,7 цалі. У якасці АС выступіць абноўленая платформа iOS 8. Адным з галоўных новаўвядзенняў у новым планшэце стане ўкараненне Touch ID, як і ў прыладах iPhone. З дапамогай яго можна будзе хутка і бяспечна разблакаваць прыладу, выконваць аўтарызацыю на сэрвісах у інтэрнэце, а таксама здзяйсняць плацяжы ў онлайн-крамах.

Таксама ходзяць чуткі, што Apple хочуць пашырыць каляровую гаму планшэтаў, і планшэты будуць супадаць палітраю колераў з iPhone 6, якія даступныя ў шэрым, серабрыстым і залацістым карпусах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках