18 траўня 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска паскардзілася на кошт фотасесіі на цюльпанавых палях у Берасцейскай вобласці

39
Беларуска паскардзілася на кошт фотасесіі на цюльпанавых палях у Берасцейскай вобласці

Людзі адказалі.

Беларуска апублікавала ў TikTok відэа, у якім расказала, як з'ездзіла на цюльпанавыя палі ў Берасцейскай вобласці і з якімі цяжкасцямі пры гэтым сутыкнулася. Так, паводле яе словаў, фотасесія для групы да 10 чалавек каштавала 350 рублёў.

«Насуперак усеагульнай думцы ў інтэрнэце, проста прыехаць на поле па каардынатах нельга. Па-першае, дабірацца з навігатарам па вельмі сумнеўных дарогах. Не кожная машына праедзе», – расказала ў пачатку роліка аўтар.

Далей, паводле ейных словаў, дзяўчына сутыкнулася з уладальнікам палёў, які «ў грубай форме патлумачыў, што гэта прыватная ўласнасць». «Чаго вы нахабна прыперліся? Вы багатыя, можаце заплаціць, – вось так нам сказалі. – Ну, і мы заплацілі», – прадоўжыла яна.

@hanna.travelguides Локация в навигаторе👇🏽👇🏽👇🏽 КФХ Находка Полесья @znakhodka Вводите в навигатор сразу ее, и там уже после оплаты вам покажут как правильно подъехать к полю. Надеюсь, после этого видео меньше людей будет пытаться проехать к полю самостоятельно😉 📍Брестская область, 283км от Минска. . . . . . . . . #беларусь #тюльпаны #майскиепраздники #кудапоехать #кудапоехатьнавыходные #путешествия #путешествие #маршрутвыходногодня #брест ♬ оригинальный звук - Анна Завадская

Фотасесія і відэаздымка, адзначыла аўтарка відэа, абышлася на 350 рублёў (гэта за групу да 10 чалавек). «За гэтыя грошы вас адвязуць у патрэбны кут поля, дадуць там пахадзіць, пафоткацца і нават дазволяць узяць цюльпанаў з сабой», – расказала беларуска.

І пакінула ў апісанні да роліка каардынаты для знаходжання палёў пры руху па навігатары: «Берасцейская вобласць, 283 км ад Менска». Гэта сялянская фермерская гаспадарка «Знаходка Палесся».

У каментарах людзі ў асноўным адзначалі, што ўласнік на сваіх палях мае права браць за тыя ці іншыя паслугі грошы ў вызначаным ім памеры. «Усё правільна. Чалавек, які ўклаў сілы і грошы, мае права зарабіць», – напісаў адзін карыстальнік TikTok.

«Пагугліце кошт цыбуліны цюльпана, плюс праца, плюс тэхніка, плюс угнаенне і падрыхтоўка зямлі. Чамусьці заўсёды лічацца толькі свае выдаткі», – адзначыў яшчэ адзін карыстальнік.

«Падатак за экскурсію, цікава, уладальнік палёў плаціць?» – пацікавілася іншая каментатарка.

Іншыя ж мяркуюць, што кошт фотасесіі і відэаздымак занадта высокі. «За 350? Ну, вы даяце, калі-небудзь ужо лепш на лавандавае поле», – напісаў юзер.

Пазней у TikTok з'явілася яшчэ адно відэа, у якім іншая дзяўчына падзялілася сваім бачаннем сітуацыі. «У нас чамусьці ўсе занадта любяць лічыць чужыя грошы, колькі чалавек зарабіў са сваёй працы. І ніхто ніколі не ўлічвае, колькі туды было ўкладзена сілаў, часу», – адзначыла аўтарка роліка.

@boyuwl #беларусь #тюльпановыеполя #тюльпановыеполявбеларуси #беларусьсейчас ♬ оригинальный звук - Обзоры Беларусь Юлия

Паводле ейных словаў, чалавек, які ўклаў у справу ўласныя сродкі, «мае поўнае права ставіць той кошт, якую ўважае за патрэбны». «І тым больш ён мае права патрабаваць не прыязджаць на прыватную ўласнасць, каб пафоткацца там бясплатна», – дадала дзяўчына.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках