4 траўня 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелетэй заявіў, што ўжо атрымаў новую пасаду

11
Гелетэй заявіў, што ўжо атрымаў новую пасаду

Былы кіраўнік Мінабароны Украіны мяркуе, што на сваёй пасадзе справіўся з пастаўленымі перад ім задачамі.

Былы міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй паведаміў, што ўжо прызначаны на новую пасаду, але не ў Мінабароны. Пра гэта паведамляе УНН.

"Прэзідэнт вызначыў і даў мне тыя задачы, якія я буду выконваць. На гэты момант мне пастаўленыя задачы, але не ў Міністэрстве абароны", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што на пасадзе кіраўніка Мінабароны справіўся з пастаўленымі перад ім задачамі.

Таксама Гелетэй выказаў перакананне, што заўтра ВР зацвердзіць новую кандыдатуру на пасаду міністра абароны.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка задаволіў рапарт міністра абароны Валерыя Гелетэя аб адстаўцы, якую той падаў кіраўніку дзяржавы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках