4 траўня 2024, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобель у эканоміцы прысуджаны за аналіз рынкаў і іх рэгуляцыі

5
Нобель у эканоміцы прысуджаны за аналіз рынкаў і іх рэгуляцыі

Нобелеўская прэмія ў эканоміцы 2014 прысуджаная французу Жану Ціролі за аналіз рынкаў і іх рэгуляцыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Нобелеўскага камітэта.

У 2013 годзе Нобелеўская прэмія ў эканоміцы была прысуджаная навукоўцам з ЗША Юджыну Фаме, Ларсу Піцеру Хансэну і Роберту Шылеру - «за эмпірычны аналіз цэн на актывы», піша gazeta.ru.

Паводле прагнозаў кампаніі Thompson Reuters, Нобелеўскую прэмію ў эканоміцы маглі падзяліць Уільям Джэк Баўмал і Ісраэль Кірзнер, якія займаліся даследаваннем прадпрымальніцтва. Патэнцыяльнымі лаўрэатамі прэміі з'яўляліся французскі эканаміст Філіп Аг’ён і яго канадскі калега Пітэр Хауіт, якіх маглі ўзнагародзіць за ўклад у развіццё тэорыі Ёзэфа Шумпетэра аб эканамічным росце. Нарэшце, прэмію маглі прысудзіць амерыканцу Марку Гранаветэру, які з'яўляецца не проста эканамістам, але і сацыёлагам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках