4 траўня 2024, Субота, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапанаваў Сцяпана Палтарака на пасаду міністра абароны

5
Парашэнка прапанаваў Сцяпана Палтарака на пасаду міністра абароны

Прэзідэнт Украіны ўнёс на разгляд Вярхоўнай Рады кандыдатуру камандуючага Нацгвардыі на пасаду міністра абароны.

У час сустрэчы з кандыдатам Пётр Парашэнка адзначыў высокія арганізацыйныя здольнасці і аўтарытэт, якім карыстаецца камандуючы генерал-палкоўнік Сцяпан Палтарак, піша «Обозреватель». «Для мяне асноўнай была ваша прафесійная і патрыятычная пазіцыя, прыстойнасць, рашучыя крокі ў развіцці фактычна з нуля сістэмы Нацыянальнай гвардыі, дысцыпліна ў войсках, цвёрды баявы дух», - сказаў прэзідэнт Украіны, звяртаючыся да яго.

Прэзідэнт адзначыў, што важкім аргументам пры прыняцці пастановы для яго стаў аўтарытэт Палтарака сярод вайскоўцаў. «Я пагутарыў з генераламі, сустрэўся з простымі байцамі, з камбатамі. Гутаркі з імі пераканалі мяне ў правільнасці майго выбару», - сказаў Парашэнка.

З ягоных слоў, сёння ўкраінскае войска знаходзіцца ў новых умовах. «Мы рэалізуем мірны план, будуем магутную, глыбока эшаланаваную абарону Украіны, перабудоўваем сістэмы забеспячэння і лагістыкі войска. На кардынальна іншым узроўні ставяцца пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, уключаючы вайскова-тэхнічнае і вайсковае супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі з ЕЗ, ЗША і іншых краін свету», - адзначыў прэзідэнт.

Палтарак на сустрэчы з прэзідэнтам падзякаваў за давер і адзначыў, што для яго вялікі гонар ачоліць Узброеныя Сілы ў такі складаны для краіны час. «Моцнае войска з'яўляецца гарантам міру, і я зраблю ўсё магчымае для таго, каб наша войска было сапраўды трывалым, хуткім, прадуктыўным, падрыхтаваным і тэхнічна абсталяваным», - заявіў Палтарак.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што ўвечары на нарадзе з кіраўнікамі дэпутацкіх фракцый і груп напярэдадні пасяджэння Вярхоўнай Рады 14 кастрычніка, на якім чакаецца разгляд шэрагу важных для краіны законапраектаў, ён будзе настойваць на прыняцці агулам прапанаванага ім Закона аб антыкарупцыйным бюро, які дапаможа пераадоленню карупцыі, прынамсі, і ў войску.

Сцяпан Цімафеевіч Палтарак - украінскі вайсковы дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі Украіны, былы камандуючы Унутраных войскаў МУС Украіны, генерал-палкоўнік, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Як раней паведамлялася, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 12 кастрычніка адправіў у адстаўку міністра абароны Валерыя Гелетэя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках