4 траўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беражкова і Варывончыка вылучылі ў намеснікі старшынь ФХРБ

Беражкова і Варывончыка вылучылі ў намеснікі старшынь ФХРБ

22 кастрычніка пройдзе справаздачна-выбарчая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.

Асноўным прэтэндэнтам на пасаду старшыні з'яўляецца першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, піша БелаПАН.

Ягоную кандыдатуру вылучыла Федэрацыя хакея Гарадзенскай вобласці і падтрымаў хакейны клуб «Дынама-Менск». Раней менскае «Дынама» вылучала кандыдатуру дэпутата, вядомага лёгкаатлета Вадзіма Дзевятоўскага, але той нядаўна быў абраны кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, у сувязі з чым ягоная кандыдатура на пасаду старшыні ФХРБ была адкліканая.

На пасады намеснікаў кіраўніка Федэрацыі хакея вылучаны генеральны менеджэр «Дынама» Уладзімір Беражкоў, старшыня праўлення гарадзенскага «Нёмана» Анатоль Варывончык і старшыня Гомельскай абласной федэрацыі хакея Віталь Уткін.

Цяпер ФХРБ узначальвае Яўген Ворсін, аднак экс-міністр спорту не збіраецца зноў вылучаць сваю кандыдатуру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках