4 траўня 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Баку спалохаліся «праўкраінскіх выступаў»

2
Улады Баку спалохаліся «праўкраінскіх выступаў»

У Азербайджане арганізатары скасавалі канцэрт «Аркестра крэольскага танга» - музычнага праекта Андрэя Макарэвіча.

Пастанова была прынятая на падставе таго, што ён можа выклікаць «праўкраінскія выступы». Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў сам Андрэй Макарэвіч.

«Маразм мацнее. Горад Баку скасаваў канцэрт «Аркестра крэольскага танга» на падставе таго, што ён можа выклікаць «праўкраінскія выступы». Пакуль нашы канцэрты не выклікалі ніякіх «праўкраінскіх выступаў» ні ў Расеі, ні ў Беларусі, ні ў Латвіі, ні ў Малдове, ні ў Амерыцы. Ну што ж, спадары бакінцы - самі прасіце прабачэння ў вашых гледачоў, якія купілі квіткі, і паспрабуйце пры гэтым не хлусіць. Я вашых выбачэнняў не прымаю», - напісаў музыка.

«Аркестр крэольскага танга» - праект, створаны Макарэвічам у 2001 годзе. Музыкі граюць джаз, блюз, румбу.

Нагадаем, 25 верасня канцэрт самога Макарэвіча ў Маскве быў сарваны, калі невядомыя распырскалі ў зале пярцовы спрэй. Адказнасць за фортэль узяла на сябе незарэгістраваная партыя Эдуарда Лімонава «Іншая Расея».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках