4 траўня 2024, Субота, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пад канец года будуць кампенсаваць 35% вартасці паслуг ЖКГ

38
Беларусы пад канец года будуць кампенсаваць 35% вартасці паслуг ЖКГ

Цалкам аплачваць некаторыя паслугі ЖКГ беларусы будуць пад 2016 год.

"На сённяшні дзень узровень кампенсацыі насельніцтвам вартасці жыллёва-камунальных паслуг складае блізу 30%. Пад канец года плануецца выйсці на 35%", - паведаміў начальнік управы жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.

Выніковыя сумы за ацяпленне ў рахунках будуць залежаць ад таго, колькі цеплавой энэргіі будзе спажыта, піша БелТА.

Цяпер тарыф складае прыкладна 90 тысяч рублёў за 1 Гкал спажытай энэргіі. Жылыя двух-, трохпакаёвыя памяшканні спажываюць у сярэднім штомесяц да 1 Гкал.

Раней намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін паведамляў, што цалкам аплачваць некаторыя паслугі ЖКГ беларусы будуць пад 2016 год. Са слоў чыноўніка, цяпер у сярэднім грамадзяне краіны выдаткоўваюць на аплату рахункаў менш за 10% свайго заробку. У ліку паслуг, якія найперш будуць набліжацца да 100-адсоткавай вартасці кампенсацыі выдаткаў насельніцтвам, - электразабеспячэнне і газазабеспячэнне, вываз цвёрдых бытавых і камунальных адкідаў, а таксама плата за карыстанне ліфтамі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках