4 траўня 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google выдаліла з пошуку 170 тысяч спасылак

4
Google выдаліла з пошуку 170 тысяч спасылак

Кампанія разгледзела запыты на больш як 500 тысяч спасылак, з якіх выдаліла больш за 171 тысячу.

Пра гэта паведамляе The Daily Mail, піша NEWSru.com. Газета адзначае што за адзін месяц Google выдаліла больш за 18 тысяч інтэрнэт-спасылак на запыты карыстальнікаў з Вялікабрытаніі.

Нагадаем, у рамках "права грамадзяніна быць забытым", узаконенага судом ЕЗ у Люксембургу ў траўні, пошукавыя аператары павінны на запыт карыстальнікаў выдаляць з сэрвераў састарэлыя, якія не адпавядаюць рэчаіснасці або якія страцілі актуальнасць асабістыя звесткі.

У першы месяц пасля ўваходжання ў дзеянне пастановы суда ЕЗ 60% запытаў еўрапейскіх карыстальнікаў паступіла ад асоб, якія ўчынілі махлярства, крымінальныя злачынствы, а таксама злачынствы на сексуальнай глебе, пры гэтым 10% запытаў меркавана прыйшло ад педафілаў, цытуе агенцтва РАПСІ брытанскую газету.

Звыш 18,3 тысячы запытаў, якія звычайна ўтрымліваюць патрабаванні аб выдаленні мноства інтэрнэт-спасылак, паступіла з Вялікабрытаніі, якая паводле колькасці запытаў стаіць на трэцім месцы пасля Францыі ды Нямеччыны. Паводле звестак The Daily Mail, брытанцы запатрабавалі ад Google выдаліць спасылкі на інтэрнэт-старонкі колькасцю звыш 63 тысяч згодна з вышэйпаказаным заканадаўчым новаўвядзеннем, якое крытыкі разглядаюць як удар па праву на свабоду слова.

Google, у сваю чаргу, заявіла аб выдаленні 35% спасылак (звыш 18,5 тысячы) на запыты брытанцаў. Крытыкі "права быць забытым", у сваю чаргу, параўноўваюць яго з сітуацыяй у Кітаі, улады якога забараняюць доступ да пэўнай інфармацыі, якую шукаюць праз шукальнікі.

Газета таксама атрымала паведамленне ад Google аб выдаленні спасылак на артыкулы газеты. На думку выдаўца MailOnline Марціна Кларка, "гэта тое ж самае, што пайсці ў бібліятэку і спаліць тыя кнігі, якія не падабаюцца".

Сярод патрабаванняў, атрыманых Google з Вялікабрытаніі, кампанія ў ананімным парадку прывяла напрыклад запыт ад доктара, які хацеў выдаліць больш за 50 спасылак на артыкулы пра нядбайна праведзеныя ім працэдуры. У выніку, тры старонкі, якія змяшчаюць персанальную інфармацыю пра доктара, былі выдаленыя з шукальнікаў паводле выніку пошуку ягонага імя, але спасылкі на інфармацыю аб працэдуры і паведамленнях пра інцыдэнты былі пакінутыя ў сеціве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках