4 траўня 2024, Субота, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася ад папярэдняй аплаты за расейскі газ

16
Украіна адмовілася ад папярэдняй аплаты за расейскі газ

Украіна намагае таго, каб аплата праводзілася па паступленні блакітнага паліва.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі краіны Юрый Продан, паведамляе РІА «Новости».

«Калі мы пачынаем частковыя аплаты, то нам трэба вярнуцца да пунктаў кантракта, якія вызначаюць, што аплаты газу адбываюцца па факце пастаўкі, а ні перад», - заявіў Продан украінскаму інтэрнэт-выданню «Апостраф».

Нагадаем, падчас праведзеных у канцы верасня трохбаковых перамоў была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што Украіна заплаціць «Газпрому» для сплаты сваёй запазычанасці 3,1 мільярда даляраў. Пры гэтым 2 мільярды павінны былі быць пералічаныя да канца кастрычніка 2014 года, а яшчэ 1,1 мільярда - да канца 2014 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках