2 траўня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Яшчэ паўгода - і МАЗ стане

18
Леў Марголін: Яшчэ паўгода - і МАЗ стане

Аб'яднанне з КамАЗам вымушаная мера.

Інакш беларускаму прадпрыемству пагражае закрыццё. Пра гэта эканаміст Леў Марголін паведаміў у інтэрв'ю сайту ucpb.org.

- Здавалася б, перамовы аб зліцці МАЗа і КамАЗа, якія доўжыліся амаль два гады, канчаткова зайшлі ў тупік. І раптам пытанне зноў стала актуальным. Чым, на ваш погляд, абумоўлена ініцыятыва беларускага боку?

- Гэта значыць, што пытанне будучыні МАЗа зноў набыло надзённае значэнне. Нядаўна прайшла інфармацыя, што МАЗ перайшоў на трохдзёнку, што фактычна паўнавартасна працуе толькі аўтобусная вытворчасць. І калі цяпер не распачаць нейкія меры, то дні прадпрыемства практычна палічаныя.

Я не думаю, што аб'яднанне з КамАЗам самы лепшы варыянт, але гэта, прынамсі, спроба выйсці з існай сітуацыі. За кошт уніфікацыі вузлоў і дэталяў аўтамабіля можна павялічыць вытворчасць, развязаць пытанне са збытам. Іншая справа, што гэта наўрад ці зробіць МАЗ канкурэнтаздольным на заходніх рынках. Тым не менш, хоць бы рынак РФ, краін Афрыкі, Азіі разам можна будзе асвойваць лягчэй. Пытанне аб аб'яднанні - мера вымушаная, тут нікуды не дзенешся, і нейкім чынам гэтае пытанне трэба развязваць.

- Улічваючы цяперашнюю крытычную сітуацыю на МАЗе, наколькі магчыма суадносіны сіл у аб'яднанай кампаніі 50/50?

- Не ведаю, якая сітуацыя на Камазе, магчыма, там таксама не нашмат лепш, але на МАЗе цяпер, як кажуць у народзе: «не да раскошы - быць бы жывым». Таму суадносіны сіл - гэта пытанне гандлю. Вядома, хацелася б мець парытэт, і наш бок ніколі гэтага не хаваў. Але, я думаю, што ўсё будзе залежаць ад добрай волі расейскага боку. Калі яны на парытэт не пагодзяцца, то беларускаму боку давядзецца ісці на саступкі. Інакш - яшчэ паўгода, і завод можа спыніцца зусім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках