3 траўня 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Сваімі заявамі Давыдзька спрабуе ўцягнуць беларусаў у крывавую бойню

19
Рымашэўскі: Сваімі заявамі Давыдзька спрабуе ўцягнуць беларусаў у крывавую бойню

Словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі праверыць пракуратура.

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі пракаментаваў заяву старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, які ў эфіры галоўнага дзяржаўнага канала назваў украінскі вокліч «Слава Украіне!» нацысцкім, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

«Вокліч «Слава Украіне! - Героям слава!» з'яўляецца нацыянальным украінскім воклічам. Яго выкарыстоўваюць як простыя грамадзяне, так і вышэйшае кіраўніцтва краіны, у тым ліку прэзідэнт. І падобнае выказванне чалавека, які кіруе галоўнымі беларускімі дзяржаўнымі тэлеканаламі, недапушчальнае. Свае прыватныя погляды ён мог бы трымаць пры сабе, але тое, што прагучала з ягоных вуснаў на тэлеэкране, успрымаецца як афіцыйная пазіцыя высокага беларускага чыноўніка», - адзначыў ён.

«Выказванне Давыдзькі наўпрост абражае ўкраінскі народ, распальвае міжнацыянальную варожасць і тым самым парушае Крымінальны кодэкс. Дзякуючы такім «дзеячам», беларусаў спрабуюць уцягнуць у брацкую крывавую бойню, якую распалілі шавіністычныя прапагандысты на ўсходзе Украіны. Мы будзем звяртацца ў пракуратуру з патрабаваннем даць ацэнку заявам Давыдзькі на прадмет парушэння ім заканадаўства Рэспублікі Беларусь», - заявіў Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках