2 траўня 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давыдзька: Калі на «Слава Украіне» не адкажаш «Героям слава», могуць і забіць

119
Давыдзька: Калі на «Слава Украіне» не адкажаш «Героям слава», могуць і забіць

Кіраўнік БТ назваў убачанае ім на «Барысаў-Арэне» кашмарам.

Адной з тэм сённяшняй праграмы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» сталі паводзіны беларускіх заўзятараў падчас футбольнага матчу Беларусь-Украіна, піша «Наша Нiва».

«Здарыўся кашмар. Не ў пройгрышы 0-2, а ў заўзятарах», - заявіў вядучы, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

«Гэтыя расцяжкі і гэтыя крыкі не былі на ўсім стадыёне, - удакладніў рэдактар «Сельской газеты» Сяргей Міховіч. - Гэта былі крыкі з вуснаў асобных бязвусых юнакоў з фан-зоны, якія ні гісторыі, ні ісціны не ведаюць. І яны зусім нічога не ведаюць, іх хтосьці падбухторвае».

«Трэба больш сур'ёзна да гэтага ставіцца, - пераконваў Генадзь Давыдзька. - У свой час калі «Хайль Гітлер» - адказвалі «зіг хайль». У прынцыпе «Слава Украіне» - гэта прыкладна такая фраза, такой жа якасці. Супраць чаго пратэставалі беларускія заўзятары, калі падтрымлівалі відавочна нацысцкі выкрык з боку ўкраінскіх фанатыкаў? Салідарнасць з чым яны выказвалі? З тым, што там ідзе грамадзянская вайна?»

«Калі мы хочам, каб наша маладое пакаленне мела свае лозунгі, мы павінны першыя выкрыкваць іх, - параіў галоўны рэдактар «Аргументаў і фактаў» Ігар Сакалоў. - Калі б там былі людзі, якія выкрыквалі іншыя - не ведаю, пра піва, пра гастраном, нават такія несур'ёзныя рэчы, - тады гэтыя лозунгі гучалі б першымі».

«І я кажу: «Слава Украіне». Але мы ведаем вельмі шмат эпізодаў, калі чалавек на гэты выкрык ва Украіне не адказвае «Героям слава», яго і забіць могуць», - падсумаваў Генадзь Давыдзька.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках