3 траўня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку пакінуць на кароткім нафтавым павадку

11
Лукашэнку пакінуць на кароткім нафтавым павадку

Аб'ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2015 годзе будуць вызначацца паквартальна.

Паводле інфармацыі БелаПАН, гэта прадугледжана дамоўленасцямі, дасягнутымі на мінулым тыдні ў выніку сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі.

Прынамсі, паводле звестак, Масква і Менск на мінулым тыдні дакументальна зафіксавалі ўмовы паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2015 годзе, а таксама аб'ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак.

Прадугледжана, што ў 2015 годзе профільныя ўстановы Беларусі і Расеі кожныя тры месяцы (да 15-га дня месяца, які папярэднічае кварталу) будуць спраўджваць выкананне графіка паставак беларускага аўтамабільнага бензіну на расейскі рынак. Абавязанні Беларусі ў пастаўках бензіну на расейскі рынак у 2015 годзе вызначаныя ў аб'ёме 1,8 млн тон. У выпадку невыканання Беларуссю квартальных абавязанняў у пастаўках бензіну ў Расею аб'ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь могуць быць скарочаныя.

Расейскі бок можа перагледзець аб'ёмы паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь, калі аб'ёмы недапастаўкі беларускага бензіну ў Расею будуць перасягаць 10% ад зацверджанага квартальнага графіка. У гэтым выпадку, паводле дасягнутых дамоўленасцей, расейскі бок можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь шляхам множання каэфіцыента 5 на аб'ём недапастаўленага беларускага бензіну.

Такім чынам, аб'ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2015 годзе будуць вызначацца паквартальна і залежаць ад аб'ёму паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Маскве праходзілі перамовы аб умовах кампенсацыі Беларусі негатыўных наступстваў так званага падатковага манэўру ў нафтавай галіне Расеі. Паводле ацэнак беларускіх уладаў, страты Беларусі, звязаныя з гэтым манеўрам, маглі скласці амаль 1 млрд даляраў у 2015 годзе. Паводле вынікаў перамоў стала вядома, што Расея пагадзілася кампенсаваць Беларусі страты, звязаныя з падатковым манеўрам.

Варта таксама адзначыць, што ў 2013 годзе Расея і Беларусь ужо ўзгаднялі пастаўкі нафты ў паквартальны рэжыме, што не задавальняла беларускі бок. На такі крок Расея пайшла ў сувязі з тым, што Беларусь займалася так званым распушчальным бізнэсам (выконвала пастаўкі нафтапрадуктаў пад выглядам распушчальнікаў, якія не абкладаліся экспартнай мытай), што выклікала незадаволенасць у Маскве. Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь на 2014 год былі ўзгодненыя на год наперад.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках