2 траўня 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала 50 удзельнікаў акцыі пратэсту ля Рады

4
Міліцыя затрымала 50 удзельнікаў акцыі пратэсту ля Рады

Ад незаконных дзеянняў правакатараў пацярпела 15 супрацоўнікаў міліцыі.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

«Дадатак - ужо затрымана 50 удзельнікаў правакацыі ля Вярхоўнай Рады. Затрыманні доўжацца.

Сутыкненні ля Вярхоўнай Рады толькі што скончыліся. Міліцыя ўжыла сілу ў рамках прадугледжаных Законам.

Ад незаконных дзеянняў правакатараў пацярпела 15 супрацоўнікаў міліцыі.

Разбітыя галовы, пераламаныя рукі, вывіхнуты суставы. Цяпер затрыманы 21 правапарушальнік, які кідаў камяні, біў шыбы, кідаў узрыўпакеты, нападаў на праваахоўнікаў. Усе правапарушальнікі задакументаваныя на відэа.

Не выключана, што за арганізатарамі сённяшняй правакацыі стаялі замежныя спецслужбы Расейскай Федэрацыі. Затрыманні выканаўцаў правакацыі і арганізатараў правакацый будуць праводзіцца датуль, пакуль кожны не адкажа перад законам за тое, што нарабіў. Спроба сарваць працу Вярхоўнай Рады не ўдалася! Праца вышэйшага заканадаўчага органа краіны прадаўжаецца!

P.S. МУС звярталася да палітычнай сілы, якая дала афіцыйную заяўку на правядзенне мітынгу ля Вярхоўнай Рады з просьбай адмовіцца ад яго правядзення ў мэтах пазбягання магчымых правакацый. Аднак палітычныя амбіцыі ўзялі верх над здаровым сэнсам.

МУС звяртаецца да ўсіх палітычных сілаў з прапановай устрымацца ад правядзення масавых акцый у Кіеве да дня выбараў 26 кастрычніка, бо гэта можа быць выкарыстана ў правакацыйных мэтах ворагамі Украіны», - напісаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках