28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк паскорыць дэвальвацыю

13
Нацбанк паскорыць дэвальвацыю

Нацбанк плануе на 1% у месяц зніжаць курс беларускага рубля да кошыку замежных валют.

У каментары «Салідарнасці» дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык патлумачыў, што гэта азначае.

- З пачатку гэтага года Нацбанк праводзіў стабільны тэмп дэвальвацыі да даляра ЗША - беларускі рубель зніжаўся прыкладна на 1,5% у месяц. Усё гэта добра працавала, у тым сэнсе, што мы атрымалі прадказальны тэмп дэвальвацыі. Гэта супакойвала насельніцтва і бізнэс, людзі меркавалі, што нічога страшнага не адбываецца, што можна смела зберагаць грошы ў беларускіх рублях, - адзначыў дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджмэнту (ІПМ).

- Адкуль магла паўстаць ідэя прывязкі да кошыка валют? Курс даляра апошнім часам вельмі моцна ўмацаваўся і ў дачыненні да еўра, і да расейскага рубля, - кажа ён. - Атрымліваецца, што беларуская валюта, якая абясцэньвалася ў дачыненні да даляра, у намінале ўсё ж умацавалася да еўра і расейскага рубля.

Такім чынам, праз дэвальвацыю ў краінах-партнёрах (гаворка пра Расею і пра краіны еўразоны) мы апошнім часам страцілі нашу перавагу - невысокі кошт на нашы тавары. Урад спрабуе нівеліраваць шокі для замежнага гандлю.

Зніжэнне курсу беларускага рубля да кошыку валют на 1% у месяц азначае паскарэнне дэвальвацыі ў Беларусі.

Як гэта будзе працаваць? У жніўні, калі я не памыляюся, у стасунках да кошыка валют беларускі рубель умацаваўся, а да даляра абясцэніўся. А калі б беларускі рубель абясцэніўся на 1% да кошыка валют, то ён бы яшчэ на 3% больш абясцэніўся да даляра.

У выпадку дэвальвацыі ў суседніх краінах, паскорыцца абясцэньванне і нашага рубля да даляра. У выпадку стабільнасці, мала што зменіцца.

Хоць для абывацеля, які пастанаўляе, у якой валюце рабіць дэпазіты, узровень нявызначанасці павышаецца. Раней ён ведаў, на колькі прыкладна будзе абясцэньвацца рубель да даляра. А цяпер ён не можа быць у гэтым так упэўнены, таму што незразумела, што адбудзецца з расейскім рублём.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках