28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новае відэа «бітвы пад Радай»: міліцыю атакавалі ланцугамі і арматурай

13

Новыя кадры супрацьстаяння дэманстрантаў з міліцыяй ля будынка Вярхоўнай Рады.

Паводле звестак тэлеканала «Громадське ТВ», падчас правядзення мітынгу каля будынка парламента Украіны, «у натоўп зайшло блізу 100 людзей са сцягам партыі «Братэрства» Зміцера Карчыньскага ў балаклавах і масках. Многія з іх былі ўзброеные палкамі, арматурай і ланцугамі», піша ZN.ua.

«Ужо праз некалькі хвілін пачалі выбухаць петарды, і выбуховыя пакеты. А хлопцы ў масках зладзілі сутыкнення з міліцыяй. Яны кідалі ў праваахоўнікаў цэглу, бутэлькі, і петарды», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, сутычкі ля сцен парламента пачаліся пасля таго, як Вярхоўная Рада не змагла ўключыць у парадак дня праект закона аб прызнанні воінаў АУН УПА ваюючым бокам у Другой сусветнай вайне. ВР не змагла ўнесці на разгляд гэты закон з сямі спробаў.

Пасля гэтага кіраўнік парламента Аляксандр Турчынаў датэрмінова закрыў пасяджэнне праз беспарадкі.

Падчас беспарадкаў пад Радай пацярпелі 15 праваахоўнікаў і затрыманы 21 парушальнік правапарадку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках