28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамах Гародні з'явіўся хлеб для жанчын

14
У крамах Гародні з'явіўся хлеб для жанчын

У Гародні ўпершыню ў продаж паступіць хлеб для жанчын.

Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама Таццяна Хінская, паведамляе БелТА.

Незвычайную акцыю правядуць сёння ў абласным цэнтры на ініцыятыву камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама і адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні. У гандлёвыя аб'екты паступяць спецыяльна прамаркаваны хлеб і хлебабулачныя вырабы. На этыкетках, што вырабілі наўмысна да гэтага дня, будуць размешчаныя слоганы супраць гвалту ў сям'і («Кухня без гвалту», «Слёзы толькі ад цыбулі») і паказаны тэлефон гарачай лініі для жанчын-ахвяраў хатняга гвалту. Такім чынам інфармацыя аб магчымасці звярнуцца за псіхалагічнай і іншай дапамогай у выпадку складаных жыццёвых абставінаў распаўсюдзіцца сярод многіх гаспадынь Гародні і рэгіёнаў.

Як растлумачылі ў адміністрацыі ААТ «Гроднахлебпрам», на галаўным прадпрыемстве ў Гародні будзе выраблена больш за 50 найменняў жытнёва-пшанічных і пшанічных хлебабулачных вырабаў, шырокі асартымент прадукцыі паўсядзённага попыту. З 48 т звычайнай для прадпрыемства дзённай партыі каля 35 т, будзе асаблівым чынам прамаркаваная. Прадукцыя будзе рэалізоўвацца ва ўсіх гандлёвых кропках сеткі.

У камітэце сацыяльнай абароны паведамілі таксама, што падобную акцыю плануецца паўтарыць у лістападзе. «Мы хочам, каб кожная гарадзенка ведала, куды і да каго звяртацца, калі ў сям'і склалася пагрозлівая яе жыццю і здароўю сітуацыя. Праводзіліся даследаванні, і яны паказалі, што жанчын, што падпадаюць пад гвалт рознага роду, досыць шмат, але яны часта не ведаюць , дзе шукаць дапамогі. І мы пастанавілі прыйсці з гэтай інфармацыяй у кожны дом», - патлумачыла Таццяна Хінская.

У перспектыве ў Гародні плануецца стварыць свайго роду ўніверсітэт для жанчын, дзе будуць надаваць ім рознабаковую дапамогу, у тым ліку і ў выпадку хатняга гвалту. У вобласці развіваецца таксама сетка крызісных пакояў, адна з якіх адкрыецца сёння ў Гарадзенскім раёне.

Таксама сёння пройдзе канферэнцыя «Разам супраць гвалту ў сям'і», прымеркаваная да Дня маці. Мерапрыемства будзе праводзіцца з удзелам прадстаўнікоў ЮНФПА (Фонд ААН у галіне народанасельніцтва) у Беларусі, структур сацабароны, УУС, медыкаў, Чырвонага крыжа. Будуць узняты пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння ў пытаннях прафілактыкі хатняга гвалту і аказання медыцынскай, псіхалагічнай і іншай дапамогі жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і. У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама сярэдніх школ горада. Каля моладзевага цэнтра Гародня пройдзе міні-канцэрт і флэш-моб, прысвечаны прафілактыцы гвалту ў сям'і.

Фота з архіву

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках