28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Украіне патрэбна федэрацыя

58
Мядзведзеў: Украіне патрэбна федэрацыя

Прэм'ер Расеі не звяртае ўвагі на меркаванне саміх украінцаў, 74% якіх, паводле апытанняў, выступаюць за ўнітарную дзяржаву.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў уважае унітарную форму палітычнага ладу за тупіковую для Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CNBC, піша liga.net.

«Што тычыцца формы палітычнага ладу, гэта справа ўкраінцаў і іх уладаў. Калі яны хочуць жыць ва ўнітарнай дзяржаве, хай жывуць. Але, як мне ўяўляецца, цяпер гэта тупіковы кірунак, таму што частка тэрыторыі Украіны сказала: мы не можам так жыць», - упэўнены Мядзведзеў.

Расейскі прэм'ер мяркуе, што калі жыхары Украіны дамовяцца аб стварэнні федэрацыі, «можа быць, гэта і дапаможа развіццю Украіны». «Але гэта павінна быць пастанова, якая прынятая сярод Украіны - украінскімі ўладамі і тымі людзьмі, якія ў цяпер знаходзяцца на іншых пазіцыях і жывуць на ўсходзе. Вось гэта адзіная магчымасць», - заявіў ён.

Нагадаем, паводле вынікаў сацапытання, праведзенага Інстытутам Гаршэніна, колькасць прыхільнікаў унітарнай Украіны за апошнія гады вырасла на чвэрць. Пераважная большасць украінцаў - 74,1% - выступаюць за захаванне ўнітарнага дзяржаўнага ладу. За федэратыўны дзяржаўны лад выступаюць толькі 13,4% рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках