28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны зняў з выбараў у Раду 125 кандыдатаў

1
ЦВК Украіны зняў з выбараў у Раду 125 кандыдатаў

ЦВК Украіны ў аўторак скасаваў рэгістрацыю 125 кандыдатаў у народныя дэпутаты на прызначаныя на 26 кастрычніка выбары Вярхоўнай Рады.

Адпаведная пастанова апублікаваная на афіцыйным сайце ЦВК.

У прыватнасці, паведамляецца, што ЦВК скасавала рэгістрацыю 67 кандыдатаў у народныя дэпутаты, якія балатаваліся ў парадку самавылучэння, на падставе пададзеных імі заяў аб адмове ў балатаванні, паведамляюць «Подробности».

На тых жа падставах скасаваная рэгістрацыя 24 кандыдатаў, вылучаных палітычнымі партыямі ў аднамандатных выбарчых акругах. Яшчэ 28 кандыдатаў, вылучаных партыямі ў аднамандатных выбарчых акругах, былі зняты на падставе заяў або пастаноў з'ездаў гэтых партый.

6 дэпутатаў выключаны з выбарчых спісаў партый у агульнадзяржаўнай шматмандатнай акрузе на просьбу адпаведных палітычных сілаў.

Як паведамлялася раней, у парламент ідуць людзі з падвойным грамадзянствам і звязаныя з Мінабароны Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках