28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаныя ў гібелі двух чалавек ад спайсу арыштаваныя

1
Абвінавачаныя ў гібелі двух чалавек ад спайсу арыштаваныя

Абвінавачаныя ў гібелі ад спайсу двух маладых людзей, знойдзеных мёртвымі 10 кастрычніка ў менскім інтэрнаце, заключаныя пад варту.

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, піша БелаПАН.

З ейных слоў, прафесійныя дзеянні следчых дазволілі ў самыя кароткія тэрміны сабраць дастатковую доказную базу для прад'яўлення ім абвінавачвання паводле ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот асаблiва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі) і ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці праз неасцярожнасць) КК.

Папярэдняе расследаванне доўжыцца. Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачаных і абставінаў таго, што адбылося.

Нагадаем, асобы, датычныя да працы інтэрнэт-крамы, дзе загінулыя набывалі спайс, былі затрыманыя ўвечары 11 кастрычніка ў Гомельскай вобласці і Менску. Абодва ўраджэнцы Светлагорска.

Малады чалавек 1993 года нараджэння, атрымаўшы ў Менску сярэднюю спецыяльную адукацыю, вярнуўся ў Светлагорск. Ён набываў рэагенты, вёў перапіску з пакупнікамі, атрымліваў ад іх грашовыя сродкі на электронныя кашалькі, паведамляў каардынаты закладак спайсу. У часе ператрусу ў яго дома канфіскаваныя наяўныя грошы, банкаўскія карткі, ноўтбук і мабільны тэлефон.

Другі ўдзельнік, 1992 нараджэння, які пражываў у Менску, вырабляў курыльныя сумесі, рабіў закладкі. Пры асабістым даглядзе ў яго канфіскаваныя пяць пакетаў па пяць грамаў з курыцельнымі сумесямі, якія змяшчаюць псіхатропныя кампаненты. Дома выяўлена абсталяванне для вырабу спайсу (электронныя шалі, рэспіратар, пакуначкі для расфасоўкі), раслінная аснова (аптэчныя ўпакоўкі з маці-і-мачахай і мятай), электронныя сродкі сувязі з саўдзельнікамі, якія змяшчаюць інфармацыю аб дачыненні падазраванага да злачыннай дзейнасці.

Паводле заключэння экспертаў, курыльныя сумесі, канфіскаваныя ў затрыманага, ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва MBA (N)-CHM - аналаг рэчывы MBA (N)-018 (AB-PINACA).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках