28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэхпадтрымка зафіксавала спробы ўзлому сайта

30
Тэхпадтрымка зафіксавала спробы ўзлому сайта

Магутная атака на charter97.org вялася сёння раніцай.

Магчыма, нашы наведвальнікі заўважылі, што а 9:30 доступ да сайта быў ускладнены.

Як паведамляе наша тэхпадтрымка, з адрасу 107.150.62.19 праводзілася масаванае сканаванне сайта і сервера на наяўнасць уразлівых месцаў. Цягам 10 хвілін да сервера была накіраваная велізарная колькасць запытаў, што прывяло да запаволення працы і праблемаў з доступам.

Звычайна, такую актыўную цікавасць праяўляюць хакеры і з дапамогай перабору магчымых уразлівых месцаў вызначаюць напрамкі далейшай атакі на сайт. Не выключана, што далей будуць зробленыя спробы ўзлому або размеркаванага нападу.

Атака была спыненая, накіраваная скарга амерыканскаму правайдэру, якому належыць IP-адрас. Наша тэхпадтрымка прыкладае ўсе неабходныя намаганні для абароны сайта.

Заставайцеся з намі!

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках