28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Ёсць канкрэтныя тэрміны выканання менскіх пагадненняў

6
Джон Кэры: Ёсць канкрэтныя тэрміны выканання менскіх пагадненняў

Існуе дадатковая дамова, прынятая ў дадатак да менскіх пагадненняў, якая тычыцца тэрмінаў іх выканання.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры падчас свайго візіту ў Францыю, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Джон Кэры паведаміў, што дадатковае пагадненне было прынятае падчас дыскусіі паміж прэзідэнтамі Украіны Пятром Парашэнкам і Расеі Уладзімірам Пуціным, «дзе яны дамовіліся аб некаторых тэрмінах на некаторыя з гэтых рэчаў [менскіх пагадненняў]», піша сайт дзярждэпартамента ЗША.

Кіраўнік дзярждэпа нагадаў, што будзе яшчэ адно пасяджэнне ў гэты чацвер у Мілане (Італія), на якім прэзідэнты Украіны і Расеі будуць прысутнічаць разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і іншымі лідарамі краін.

Кажучы аб зняцці санкцый у дачыненні да Расеі, Джон Кэры адзначыў, што ёсць шэраг умоў, выкананне якіх будзе папярэднічаць такім дзеяннямі Захаду: вызваленне закладнікаў, вывад сіл, войскаў і тэхнікі РФ з Данбаса, перакрыццё мяжы і падсправаздачнасць мяжы праз АБСЕ.

Джон Кэры адзначыў, што хоць ёсць пэўны прагрэс у іх выкананні - прынамсі, быў зафіксаваны адыход войскаў, цяжкую тэхніку яшчэ трэба адвесці, а мяжа да гэтага часу не кантралюецца належным чынам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках