28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва на скрыжаванні»: кіроўца выйшаў з аўто, каб плюнуць калегу ў твар

25

Кароткая бойка на менскім скрыжаванні завязалася, пакуль гарэла чырвонае святло на святлафоры.

Відэа даслаў у рэдакцыю чытач charter97.org.

У трыдцацісекундным роліку бачна, як кіроўца выходзіць з легкавога аўтамабіля, павольна падыходзіць да кіроўцы мікрааўтобуса, які чымсьці яго раззлаваў, плюе яму ў твар у прыадчыненае акно. Той, верагодна, плюе ў адказ і пачынае адкрываць дзверы, а «агрэсар» спрабуе іх зачыніць, не даючы выйсці.

Тым часам мікрааўтобус пачынае каціцца праз пешаходны пераход на чырвонае святло. Затым абодва аўтамабілі з'язджаюць.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках