27 красавiка 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз Эболу растуць кошты на шакалад

12
Праз Эболу растуць кошты на шакалад

Кошт на какава-бабы падскочыў на 18% праз успышку віруса Эбола.

Вытворцы шакаладу асцерагаюцца, што вірус можа перакінуцца з Гвінеі і Лібэрыі ў суседні Кот-д'Івуар, на які прыпадае амаль 40% сусветнай вытворчасці какава-бабоў. А адтуль у Гану, якая вырабляе 20%, паведамляе 112.ua са спасылкай на The Daily Mail.

У Афрыцы ад ліхаманкі Эбола загінулі ўжо 4 тысячы чалавек. Пяць выпадкаў заражэння смяротным вірусам зафіксаваныя ў ЗША. Напярэдадні першы хворы з'явіўся і ў Канадзе. Але самая жахлівая геаграфія руху хваробы цяпер у Еўропе.

Распаўсюджванне Эболы носіць масавы характар. Акрамя Нямеччыны ў ліку краін, дзе ўжо з'явіліся хворыя смяротным вірусам, Польшча, Чэхія, Бельгія, Гішпанія. Гэты спіс пастаянна пашыраецца. Ужо да канца года, паводле прагнозаў біёлагаў, Эбола дабярэцца да ўсіх найбуйнейшых еўрапейскіх краін. Дзеючай вакцыны да гэтага часу няма.

Вірус Эбола не перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Ліхаманка распаўсюджваецца праз сліну, кроў або проста пры судотыку са скурай.

Нагадаем, СААЗ прагназуе, што да канца тыдня колькасць хворых Эбола дасягне 9 тысяч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках