28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы расстрэлу габрэяў у Валожыне праводзяць раскопкі

11
На месцы расстрэлу габрэяў у Валожыне праводзяць раскопкі

Са стадыёна ў Валожыне вязуць косткі расстраляных.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў у лісце гісторык Алесь Белы.

«Вайскоўцы складаюць косткі ў пластыкавыя мяшкі. Гэта быццам бы спецыяльны пошукавы батальён, а афіцыйны заказчык - Валожынскі райваенкамат, - піша ён. - Мне па сакрэце распавялі, што ў такія ж мяшкі складаюць і знойдзеныя фрагменты адзення і іншых асабістых рэчаў, адвозяць кудысьці і спальваюць. Калі так, то хіба гэта правільна? Бо па іх можна было б часам апазнаць асобу расстраляных! Ці працуе там хто-небудзь з крыміналістаў? Як наогул пакладзена дзейнічаць у такіх выпадках? Хіба ў гэта не ўмешвацца пракуратура і іншыя інстанцыі?»

Гісторык паведаміў, што мясцовая інтэлігенцыя пасля смерці актывіста Георгія Каржанеўскага, які арганізоўваў пікеты пратэсту, баіцца ўмешвацца ў гэтыя пытанні.

«На стадыён нікога не пускаюць, ніякай iнфармацыяй не дзеляцца. Не ведаю, ці праходзіла якая-небудзь інфармацыя ў прэсе. Кіраўніцтва саюза габрэйскіх суполак будзе ў Валожыне заўтра. Баюся, вельмі шмат інфармацыі аб загінулых, якую можна было б захаваць, ужо згублена. Дзіўна, што ў наш інфармацыйнае час, усё робіцца нейкім варварскім спосабам, без асвятлення і кантролю грамадскасці», - піша ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках