28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік «Рускага радыё» з'ехаў з Расеі

2
Заснавальнік «Рускага радыё» з'ехаў з Расеі

Сяргей Архіпаў больш не з'яўляецца намеснікам гендырэктара УДТРК.

Пра гэта распавялі РБК некалькі крыніц у дзяржхолдынгу. З іх слоў, цяпер усім радыёвяшчаннем кіруе намесніца гендырэктара УДТРК Вольга Рыбіна, а Архіпаў застаўся ўсяго толькі дарадцам гендырэктара Алега Дабрадзеева.

У прэс-службе УДТРК адмовіліся ад каментароў. Сяргей Архіпаў абмежаваўся толькі заявай, што ўжо больш за паўгода працуе ў Еўропе.

Ён яшчэ летам абвясціў пра сваё жаданне пакінуць УДТРК, але кіраўніцтва прасіла топ-мэнэджара «падумаць» да верасня, распавядае адзін з суразмоўцаў у дзяржхолдынгу. Іншая крыніца сцвярджае, што новы бізнэс Архіпава ніяк не звязаны з радыёвяшчаннем.

Архіпаў - культавая асоба ў айчынным радыёвяшчанні. На рынку топ-мэнэджар вядомы перш за ўсё як адзін з заснавальнікаў «Рускага радыё», якое дзейнічала ў Маскве ў 1995 годзе. Станцыя зрабіла стаўку выключна на расейскамоўную музыку, што адразу ж забяспечыла ёй поспех.

У 2007 годзе Архіпаў пакінуў Рускую Медыягрупу, створаную на базе «Рускага радыё» і кіраванне таксама станцыямі «Хіт FM», DFM, «Монтэ-Карла», Maximum ды інш. «У мяне была жорсткая пазіцыя ў кіраванні кампаніяй, якая адрознівалася ад меркавання іншых акцыянераў», - тлумачыў Архіпаў крыху пазней у інтэрв'ю «Коммерсанту» прычыны свайго сыходу.

Свае 19% у галаўным ЗАТ «Руская медыягрупа» Архіпаў, як ён сам заяўляў у 2007 годзе, прадаў за $50 млн. Уся група, такім чынам, тады была ацэненая ў $263 млн. Угода прадугледжвала ўзаемазалік: годам раней Архіпаў выкупіў у Рускай медыягрупы некалькі станцый у Фінляндыі, якія рэтранслявалі «Рускае радыё».

Пакінуўшы Рускую Медыягрупу, Архіпаў ў тым жа 2007 годзе прыйшоў у дзяржхолдынг. «Гендырэктар УДТРК Алег Дабрадзееў патэлефанаваў і запрасіў мяне, проста сказаў:«Трэба». Нягледзячы на ўсю моц структуры пад назвай УДТРК, дзяржаўнае радыё заўсёды заставалася на другіх ролях... Мне стала цікава, і я прыйшоў», - успамінаў у інтэрв'ю ў 2008 годзе Архіпаў.

Фота: РІА Новости

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках