4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мілане стартуе саміт Еўропа - Азія

У Мілане стартуе саміт Еўропа - Азія

Тэма форуму - «Адказнае партнёрства ў справе эканамічнага росту і бяспекі».

Як чакаецца, у мерапрыемстве возьмуць удзел лідэры краін Еўропы, кіраўніцтва Еўразвязу, лідэры азіяцкіх дзяржаў, а таксама прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, піша gordonua.com.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, 15 кастрычніка, пацвердзіла план правесці перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным падчас міжнароднага саміту ў італійскім Мілане.

14 кастрычніка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з федэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, падчас якой абмеркавалі Міланскі саміт і дамовіліся аб двухбаковых і шматбаковых сустрэчах. У той жа дзень Парашэнка правёў перамовы з Пуціным, падчас якіх суразмоўцы ўзгаднілі парадак дня і фармат сустрэчы падчас саміту ACEM, які адбудзецца 16-17 кастрычніка ў Мілане.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках