Загадкавыя кулічы і каўбаскі: У Марыюпалі перад Вялікаднем масава атруцілі акупантаў
5- 4.05.2024, 11:56
- 10,364
Украінскія партызаны паведамілі падрабязнасці.
У акупаваным Марыюпалі Данецкай вобласці памерлі 10 расейскіх салдатаў. Да гэтага яны нацешыліся салам, каўбасой і велікоднымі кулічамі. Пра гэта расказалі ўдзельнікі партызанскага руху «АТЕШ» 4 траўня.
«За апошнія дні ў Марыюпалі загінулі 10 вайскоўцаў Расеі ў сувязі з перададзенымі “загадкавымі” пасачкамі, каўбаскамі і сальцам. Смак быў не тое што выдатным, а “забойна” смачным. Вялікдзень усё бліжэй, а перадачаў яшчэ стае. Ешце на здароўе», – пракаментавалі партызаны.
Акрамя ўласнага жыцця акупанты непакояцца і за тэхніку. Таму яе ўвесь час перамяшчаюць.
«Агенты “АТЕШ” прадаўжаюць фіксаваць сталае перасоўванне ваеннай тэхнікі р*шыстаў у акупаваным Марыюпалі праз удары ATACMS і велізарныя страты. Нам вядомыя ўсе звесткі пра актуальнае месцазнаходжанне практычна кожнага падраздзялення і месцаў, куды акупанты перамясцілі розныя віды ўзбраенняў, спрабуючы схаваць іх ад немінучага знішчэння», – адзначылі ўдзельнікі партызанскага руху.