4 траўня 2024, Субота, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада збярэцца для змены заканадаўства аб выбарах

Вярхоўная Рада збярэцца для змены заканадаўства аб выбарах

Парламент Украіны 20 кастрычніка правядзе пазачарговае пасяджэнне за шэсць дзён да пазачарговых парламенцкіх выбараў.

Вярхоўная Рада збярэцца для змены заканадаўства аб выбарах

У панядзелак, 20 кастрычніка адбудзецца пленарнае пасяджэнне Вярхоўнай Рады. Паседжанне прызначанае на 10:00. Пра гэта паведамляе прэс-служба парламента.

На пасяджэнні плануецца разгледзець праект закона «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны што да забеспячэння належнай арганізацыі выбарчага працэсу выбараў народных дэпутатаў Украіны» (5157Д), а таксама праект закона Украіны «Аб унясенні змены ў закон Украіны «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» адносна забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйных выбарчых правоў удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі на пазачарговых выбарах народных дэпутатаў Украіны 26 кастрычніка 2014» (5157-1Д).

Парламент праводзіў пасяджэнне апошні раз 14 кастрычніка і дэпутаты паспелі зацвердзіць кандыдатуру новага міністра абароны, прагаласаваць за стварэнне антыкарупцыйнага бюро і некалькі законаў, прызначаных перамагчы карупцыю.

Аднак, спікеру Аляксандру Турчынаву прыйшлося датэрмінова закрыць пасяджэнне, пасля таго як ля будынку парламента адбыліся правакацыі, перарослыя ў сутычкі з міліцыяй.

Пасяджэнне ў панядзелак будзе, хутчэй за ўсё, заключным для дэпутатаў VII склікання, так як ужо 26 кастрычніка адбудуцца датэрміновыя парламенцкія выбары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках