4 траўня 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» згортваюць сацыяльныя праграмы?

3

Інтэрнаты пераводзяцца на камерцыйную аснову. Аб ільготных крэдытах на будаўніцтва жылля работнікам ААТ, не выключана, прыйдзецца забыцца.

Пра тое, што на «Беларуськаліі» згортвае сацыяльныя праграмы, praca-by.info распавёў сябра Незалежнага прафсаюза гарнякоў электраслесар Аляксандр Малочка.

Па-першае, як высветлілася, яшчэ з 1 студзеня гэтага года на падставе загаду №1624 створаны фонд камерцыйнага жылля. Усе свабодныя (якія вызваляюцца) жылыя памяшканнi ў інтэрнаце даюцца грамадзянам як жылыя памяшканні камерцыйнага тыпу - за пэўную плату. У выпадку не падаўжэння працоўнага кантракту працаўнік з інтэрната будзе выселены разам з сямейнікамі.

Па-другое, на ААТ «Беларуськалій» завяршыліся дзеянні ў рэарганізацыі прадпрыемства шляхам выдзялення рамонтна-будаўніча-мантажнага кіравання і дзяржаўнай рэгістрацыяй унітарнага будаўнічага прадпрыемства «Трэст «Раммантажбуд». Загад аб гэтым быў падпісаны генеральным дырэктарам 1 жніўня.

Па-трэцяе, на прадпрыемстве пачалі хадзіць чуткі пра тое, што працаўнікам «Беларуськалія» наймальнік перастане выдаваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля.

- У калектыўнай дамове, якая дзейнічае да ліпеня 2015 года, у пункце 7.3 гаворыцца, што наймальнік дае работнікам пазыкі на будаўніцтва жылля. Аднак, як паведамілі мне дасведчаныя людзі, з пачатку гэтага года дзейнічае забарона на фарміраванне жыллёва-будаўнічых кааператываў. Так, дакументы ад тых, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, надалей прымаюцца, але ўжо маецца на ўвазе, што ільготных крэдытаў яны ад прадпрыемства не атрымаюць. І пункт 7.3 у дамове можа знікнуць, - распавёў сябра Незалежнага прафсаюза гарнякоў, электраслесар Аляксандр Малочка.

- «Беларуськалій» скідае з сябе сацыяльны баласт. І робіцца гэта цішком. Ніхто нічога не распавядае, маўчыць кіраўніцтва прадпрыемства, але і маўчыць кіраўніцтва Незалежнага прафсаюза.

Praca-by.info папрасіла пракаментаваць сітуацыю лідэра Незалежнага прафсаюза гарнякоў Сяргея Чаркасава.

- На гэты момант чуткі аб выключэнні з калектыўнай дамовы пункта 7.3, дзе гаворыцца, што наймальнік дае работнікам пазыкі на будаўніцтва жылля, не адпавядаюць рэчаіснасці. Усе сацыяльныя гарантыі, названыя ў калектыўнай дамове, захаваныя. Перавод жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля? Гэта патрабаванне заканадаўства. Самае галоўнае, каб людзям было дзе жыць. А плаціць за жыллё трэба па-любому - камерцыйнае яно ці не. Што тычыцца УП «Трэст «Раммантажбуд», то яго работнікі надалей працуюць, у іх заключаная калектыўная дамова, у якой захаваныя тыя ж сацыяльныя гарантыі, якія прадугледжаныя ў калектыўнай дамовк «Беларуськалія», - сказаў Сяргей Чаркасаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках