4 траўня 2024, Субота, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тhe Wall Street Journal: ЕЗ не будзе абмяркоўваць з Пуціным

6
Тhe Wall Street Journal: ЕЗ не будзе абмяркоўваць з Пуціным

У чацвер прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пагутарыць з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, а ў пятніцу - з кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам.

На саміце Еўропа – Азія, што распачаўся у Мілане, будуць абмяркоўваць расейска-украінскае супрацьстаянне на Данбасе, далікатнасць «мінскага перамір'я» і газавыя пытанні, пра санкцыі размаўляць з Масквой не будуць, паведамляе The Wall Street Journal.

У чацвер, 16 кастрычніка, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, а таксама з італійскім прэзідэнтам Джорджа Напалітана, гаворыцца ў артыкуле. У пятніцу кіраўнік Крамля будзе прысутнічаць на афіцыйнай сустрэчы за сняданкам з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, Мэркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, брытанскім прэм'ерам Дэвідам Кэмеранам, прэм'ерам Італіі Матэа Ренцо і вышэйшымі чыноўнікамі ЕЗ, піша gordonua.com.

Прэзідэнт Парашэнка заявіў, што не чакае лёгкіх перамоваў з Пуціным. Крыніца газеты Le Monde ў Брусэлі мяркуе, што Парашэнка досыць умелы палітык і ад гутаркі прэзідэнтаў можна чакаць пазітыўных зрухаў у зацяжным канфлікце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках