4 траўня 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля «бунту» жыхароў Мінгарвыканкам спыніў будаўніцтва офіснага будынка

5

У пачатку лета паміж дамамі 42 і 48 па праспекце Машэрава пачалі высякаць паўвекавыя дрэвы.

Пазней тэрыторыю абгарадзілі і павесілі пашпарт аб'екта - адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр з паркінгам. Звычайная справа для Менска. І ўсё ішло б сваім парадкам, калі б жыхары не пачалі капацца ў каламутнай гісторыі выдавання забудоўшчыку ўчастка. Імправізаванае «расследаванне» доўжылася амаль паўгода.

Галоўны боль жыхароў - паўвекавыя дрэвы - былі пасаджаныя больш за 20 гадоў таму. Onliner.by пісаў пра канфлікт у самым пачатку лета і сачыў за ягоным развіццём аж да практычна поўнага знішчэння зялёных насаджэнняў. Барацьба за іх захаванне ішла ўзмоцненая, але забудоўшчык ўсё ж негалосна працягваў працы.

14-павярховы адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр павінна было ўзводзіць ЗП «Расла». Участак плошчай 0,57 га выдадзены Менгарвыканкамам у далёкім 2003 годзе. Праект быў разгледжаны і ўзгоднены ў 2008 годзе. Усё б нічога, але жыхары прылеглых дамоў так і не ўбачылі грамадскага абмеркавання. Прычына: размяшчэнне аб'екта было праведзенае ў 2003 годзе, а патрабаванне аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў заканадаўча ўвайшло ў дзеянне толькі ў 2005 годзе.

Жыхары з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй пачалі капаць глыбей, звяртаючыся ў разнастайныя інстанцыі: у Камітэт дзяржкантролю РБ, у Пракуратуру горада, у землеўпарадкавальную службу, у Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, у Менбудархітэктуры.

Нядаўна неабыякавая пазіцыя менчукоў прынесла плён: улічваючы адсутнасць грамадскага абмеркавання і шматлікія звароты грамадзян, будаўніцтва аб'екта прыпыненае. Ягоны лёс будзе вызначаны пасля правядзення грамадскага абмеркавання праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліц Багдановіча, Веры Харужай, Крапоткіна і праспекта Машэрава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках