4 траўня 2024, Субота, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце развалілася група сяброў Пуціна

5
У Еўрапарламенце развалілася група сяброў Пуціна

У чацвер з фракцыі крайніх правых у Еўрапейскім парламенце EFDD (Еўропа за свабоду і наўпроставую дэмакратыю) выйшла прадстаўніца Латвіі.

Яе выхад азначае, што група EFDD павінна спыніць сваё існаванне, піша "Еўрапейская праўда".

Аб выхадзе латвійскай дэпутаткі Івэты Грыгуле з EFDD абвясціў прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц. Брусэльскае выданне European Voice нагадвае, што гэта цягне за сабой ліквідацыю групы, бо цяпер гурт не адпавядае патрабаванням ЕП.

У групу EFDD уваходзяць радыкальныя правыя партыі, многія з якіх патрапілі ў ЕП упершыню. Група галасавала супраць ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай, а яе прадстаўнікі не хаваюць сваёй лаяльнасці да Крамля.

Лідэр гурта Найджэл Фарадж (на фота) называў Пуціна "лідэрам, які захапляе".

Усе чальцы групы з'яўляюцца "еўраскептыкамі", пераважная большасць выказваецца за выхад іх краіны з ЕЗ.

Паводле рэгламенту ЕП палітычныя групы (фракцыі) павінны складацца як мінімум з 25 дэпутатаў, якія прадстаўляюць як мінімум 8 краін ЕЗ. EFDD дагэтуль адпавядае першаму крытэру, у ёй засталося 48 чальцоў (усяго ў ЕП 751 дэпутат). У той жа час лік прадстаўленых краін зменшыўся да 7.

У выпадку, калі EFDD не развяжа праблему ў кароткі тэрмін, яна будзе ліквідаваная, а рэгламентныя паўнамоцтвы "сяброў Пуціна" ў Еўрапарламенце паменшацца.

BBC адзначае, што прычыны выхаду Грыгуле з групы дакладна невядомыя. Між тым дэпутаты ЕП ужо назвалі гэтую падзеяю "паразай еўраскептыкаў".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках