4 траўня 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «АўтаВАЗу» збіраюцца на масавы мітынг пратэсту

8
Рабочыя «АўтаВАЗу» збіраюцца на масавы мітынг пратэсту

Супрацоўнікі расейскага прадпрыемства "АўтаВАЗ" упершыню за апошнія пяць гадоў маюць намер правесці масавы мітынг.

Яны патрабуюць спыніць масавыя скарачэнні штата, а таксама патлумачыць, чаму заробак топ-мэнэджараў кампаніі ў 100 разоў большы за даход звычайных супрацоўнікаў, якія працуюць на канвееры, паведамляюць "Известия".

Кіраўнік незалежнага прафзвязу "АўтаВАЗу" "Адзінства" Пётр Залатароў паведаміў аб падрыхтоўцы мітынгу пратэсту супраць масавых скарачэнняў працоўных. Паводле ягоных слоў, прафзвязы яшчэ ў пачатку года прапаноўвалі кіраўніцтву "АўтаВАЗу" адмовіцца ад скарачэння працоўных месцаў, а наўзамен перагледзець выдаткі на ўтрыманне адміністрацыйнага апарата.

"Бу Андэрсан дэкларуе, што кіраўнікі вышэйшага рангу пераселі на ВАЗаўскія аўто з Infiniti, але мы гэтага не бачым. Мы кажам: "Вы гэта дэкларуеце, а давайце мы праверым!" Нас не дапускаюць да кантролю за тымі мерамі, якія прымае арганізацыя дзеля эканоміі грошай "АўтаВАЗу", - адзначыў Залатароў.

Паводле разлікаў "Известий", штомесяц кожны топ-мэнэджар "АўтаВАЗу" атрымлівае ў сярэднім 2,2 млн рублёў. Са слоў Залатарова, сярэдні заробак работніка на канвееры завода складае ад 15 тысяч да 20 тысяч рублёў.

Прафзвязы таксама хочуць высветліць, як былі выдаткаваныя сродкі, атрыманыя "АўтаВАЗам" ад урада на захаванне працоўных месцаў. Толькі за першыя шэсць месяцаў гэтага года "АўтаВАЗ" атрымаў з дзяржбюджэту ў якасці субсідыі на кампенсацыю праектаў заробку 5,5 млрд рублёў.

16 кастрычніка свой дзень нараджэння адзначае кіраўнік "АўтаВАЗу" Бу Андэрсан. Ён нарадзіўся ў 1955 годзе ў Фалькенбэргу, Швэцыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках