4 траўня 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прафесар: Пуцін сам сябе загнаў у пастку, дзе няма выхаду

19
Расейскі прафесар: Пуцін сам сябе загнаў у пастку, дзе няма выхаду

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін вярнуў расейцам ілюзію звышдзяржавы, а трэба вярнуць ім сапраўдныя каштоўнасці.

Пра гэта заявіў у Празе на міжнароднай канферэнцыі «Форум 2000» вядомы расейскі гісторык, прафесар Андрэй Зубаў, піша glavcom.ua.

Ён адзначыў, што вайсковы канфлікт на Усходзе Украіне, уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, анэксія Крыму, кровапраліццё спарадзіла вялікую нянавісць паміж украінцамі і расейцамі, а расейская прапаганда яшчэ яе ўзмацняе. Зубаў мяркуе, што патрэбныя гады, каб пераадолець нянавісць паміж народамі, бо кроў, якая пралілася, будзе крычаць і нагадваць аб трагедыі.

«Які рэцэпт? Перш за ўсё, гэта пакаянне. Гэта значыць кожны павінен зразумець, у чым мы вінаватыя, чаму гэта ўсё адбылося. Таму што, як заўсёды бывае ў жыцці, вінаватыя абодва бакі», - сказаў ён у інтэрв'ю Радыё «Свабода».

На думку Зубава, цяпер расейскі народ, які знаходзіцца пад прэсінгам прапаганды, не здольны спыніць прэзідэнта РФ. Аднак прафесар перакананы, што Пуціна спыніць самое жыццё. «Пуцін сам сябе загнаў у пастку, у сітуацыю, з якой няма выйсця. З аднаго боку, цяжкія санкцыі робяць вельмі сумнай эканамічную перспектыву ў Расеі ў сувязі з падзеннем кошту нафты. І калі не выправіць эканамічную сітуацыю, то экспэрты прагназуюць сацыяльныя беспарадкі, і гэта трагічна для рэжыму. З іншага боку, каб зняць гэтыя санкцыі, трэба распачаць крок назад - сысці з Украіны, вывесці войскі, развязаць пытанне з Крымам. Але калі зрабіць такі крок назад, то разварушаная нацыяналісцкая большасць у Расеі адвернецца ад Пуціна. Таму што яны не Пуціна падтрымліваюць, а ідэю, правадніком якой з'яўляецца Пуцін. Калі Пуцін адвернецца ад ідэі, то яны адвярнуцца ад яго. Пуцін трапіўся ў нявыкрутку і выйсці з яе яму будзе вельмі складана», - мяркуе прафесар.

«Цяпер для Пуціна галоўная ідэя, як выйсці з гэтага, калі не сухім, то хаця б трошкі мокрым», - перакананы Зубаў.

Фота: tvrain.ru

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках