4 траўня 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі матывацыю герояў

6
Навукоўцы высветлілі матывацыю герояў

Людзі здзяйсняюць гераічныя ўчынкі рэфлекторна.

Амерыканскія навукоўцы Дэвід Рэнд (David G. Rand) і Ціў Эпштейн (Ziv G. Epstein) высветлілі, чым кіраваліся людзі, здзяйсняючы дзеянні, за якія пазней яны былі ўганараваныя медалём Фонду герояў імя Карнэгі (Carnegie Hero Fund). Даследнікі сцвярджаюць: смелыя і рашучыя ўчынкі лаўрэатаў прэміі былі прадыктаваныя ім зусім не пачуццём абавязку або жаданнем выратаваць чыёсьці жыццё. З поўнай справаздачай аб рабоце амерыканскіх псіхолагаў можна азнаёміцца ў часопісе PLoS ONE, піша Lenta.ru.

Навукоўцы прааналізавалі больш за 50 тэкстаў інтэрв'ю лаўрэатаў прэміі Фонду герояў імя Карнэгі. Рэнд кажа: «Мы хацелі даведацца, як менавіта дзейнічалі гэтыя людзі: ці патрабаваўся ім пэўны самакантроль для пераадолення негатыўных эмоцый, напрыклад страху, ці ж іх дзеянні былі спантаннымі і неабдуманымі».

Апавяданні смельчакоў аб іх подзвігах былі прааналізаваныя як пры дапамозе адмысловых кампутарных праграм, так і сотнямі добраахвотнікаў, якія пагадзіліся ўзяць удзел у даследаванні. Людзей прасілі прачытаць інтэрв'ю і даць ацэнку, з'яўляліся дзеянні лаўрэатаў прэміі спантанымі або абдуманымі.

І кампутарны аналіз, і добраахвотнікі сышліся ў меркаванні: гераічныя ўчынкі былі несвядомымі, таму што людзі, якія здзяйснялі іх, спачатку дзейнічалі і толькі потым думалі і ўсведамлялі тое, што адбылося. Псіхолагі зрабілі выснову: лаўрэаты прэміі рызыкавалі ўласным жыццём не таму, што альтруістычныя паводзіны закладзеныя ў нас на генетычным узроўні. У працэсе сацыялізацыі чалавек увесь час вымушаны дапамагаць людзям навокал, аднак адным з матываў такіх паводзін служыць чаканне ў адказ дапамогі праз які-небудзь час. Гэта значыць дапамога іншым становіцца нашай звычкай. У экстранай сітуацыі чалавек пачынае дзейнічаць аўтаматычна, рэфлекторна і ратуе чыё-небудзь жыццё, рызыкуючы ўласным.

Нягледзячы на досыць красамоўныя вынікі даследавання, псіхолагі не ўважаюць яго за адназначна вернае. З іх слоў, для аналізу была абраная абмежаваная колькасць інтэрв'ю, лаўрэаты прэміі маглі апісваць свае дзеянні скрыўлена, няправільна запомніць дэталі праз перажыты стрэс. Аднак арыентавацца на іншыя матэрыялы пры правядзенні такога кшталту даследаванняў практычна немагчыма: умовы экстранай сітуацыі з рызыкай для жыцця нельга стварыць у лабараторыі, а ўдзельнікі рэальных падзей могуць абапірацца толькі на сваю памяць.

Фонд герояў быў заснаваны ў 1904 прамыслоўцам і філантропам Эндру Карнэгі. Мэта арганізацыі - узнагароджанне людзей, якія здзейснілі гераічны ўчынак пры выратаванні чыйго-небудзь жыцця або падчас дапамогі навакольным людзям у экстранай сітуацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках