4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі таксама мяркуе, што Крым - гэта Расея

105
Хадаркоўскі таксама мяркуе, што Крым - гэта Расея

Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што не аддаў бы Крым, калі б стаў расейскім лідэрам.

"Прачытаў інтэрв'ю Аляксея Навальнага. У галоўным мы аднадумцы. У дэталях - дамовімся, - напісаў ён. - Для Расеі важная Расея, а не Крым. Істэрыка скончыцца - усе зразумеюць. А праблема Крыма цяпер на дзесяцігоддзі".

Адзін з чытачоў ягонага мікраблогу намагаў, каб бізнэсовец, які з'ехаў з Расеі, адказаў шчыра, ці аддаў бы ён Крым, ці не. Хадаркоўскі адрэагаваў: "Адказваю шчыра: я - не. Праблема Крыма на дзесяцігоддзі. Шлях праз размыванне межаў у Еўропе, праз муніцыпалізацыю. Я не дажыву".

Навальны, нагадаем, на пытанне, чый Крым, адказаў, што "Крым - тых людзей, хто жыве ў Крыме". Апазіцыянер дадаў, што паўвыспа, якая "была захопленая з абуральным парушэннем усіх міжнародных нормаў", цяпер з'яўляецца часткай РФ. Украінцам палітык параіў не падманваць сябе: Крым "застанецца часткай Расеі і больш ніколі ў бліжэйшай будучыні не стане часткай Украіны". Калі апазіцыянер раптам стане прэзідэнтам РФ, то не будзе спрабаваць вярнуць паўвыспу Кіеву. "Крым - гэта што, бутэрброд з каўбасой, каб яго туды-сюды вяртаць?" - сказаў Навальны, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках